Юрый Васілевіч Смірноў (спявак)

беларускі спявак (1925—1997)

Ю́рый Васі́левіч Смірно́ў (руск.: Юрий Васильевич Смирнов; 2 верасня 1925, в. Даманава, цяпер Ржэўскі раён, Цвярская вобласць, Расія25 красавіка 1997) — беларускі спявак (лірычны тэнар).

Юрый Васілевіч Смірноў
руск.: Юрий Васильевич Смирнов
Род дзейнасці спявак
Дата нараджэння 2 верасня 1925(1925-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1997(1997-04-25) (71 год)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1954 годзе скончыў Саратаўскую кансерваторыю. З 1954 года саліст Омскага тэатра музычнай камедыі. У 1958—1989 гадах саліст Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Творчасць правіць

Прасоўваў вакальную музыку беларускіх кампазітараў. Сярод запісаў на тэлебачанні і радыё: оперныя партыі – Конрад («Кветка шчасця» Аляксея Туранкова), палкоўнік Лосеў («Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса), Саўка Мільгун («У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова); вакальныя цыклы «Аб каханні і працы» Сяргея Аксакава на словы Пятра Прыходзькі, «Поры года» Дзмітрыя Лукаса на словы Эдзі Агняцвет, «Бедны Пётр» Пятра Падкавырава на словы Генрыха Гейнэ, кантата «Палі стэпавыя» Івана Кузняцова на словы Авар’яна Дзеружынскага і К. Разганаева[1].

Узнагароды правіць

Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Крыніцы правіць

  1. БелЭн 2002, с. 58.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць