Юрый Канстанцінавіч Ландо

матэматык

Юрый Канстанцінавіч Ландо (н. 14 красавіка 1918, г. Уфа, Башкортастан — 24 мая 2001[1]) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970, Краявыя задачы для інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў), прафесар (1971), заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1972).

Юрый Канстанцінавіч Ландо
Дата нараджэння 14 красавіка 1918(1918-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2001(2001-05-24) (83 гады)
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Ленінграда»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). Працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных ураўнаннях. Даследаваў краявыя задачы для звычайных дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных ураўнанняў з мнагазначнымі часткамі, устанавіў прынцып спалучальнай адпаведнасці і паказаў яго дастасаванні да праблемы кіравальнасці.

Навуковыя працы правіць

  • Принцип сопряженного соответствия и ранговые признаки управляемости // ДУ. 1979. Т. 15, № 11;
  • Элементы математической теории управления движением. М., 1984;
  • О сужении оператора условиями ортогональности к его графику // ДУ. 1991. Т. 27, № 4.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць