Юрый Мікалаевіч Горлаў

беларускі дзяржаўны дзеяч

Юрый Мікалаевіч Горлаў (нар. 1977, Бранская вобласць, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, памочнік прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці (з верасня 2023 года).

Юрый Мікалаевіч Горлаў
старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта[d]
31 жніўня 2018 — 25 верасня 2023
старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
2014 — 31 жніўня 2018
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці[d]
з 25 верасня 2023
Папярэднік Сяргей Іванавіч Барташ
Нараджэнне 1977
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачынаў заатэхнікам у адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працаваў у Валожынскім раёне галоўным заатэхнікам у калгасе «Бальшавік». Затым — у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама: прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2010 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама Мінскай вобласці. Праз два гады быў пераведзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасля працаваў у Мінскім аблвыканкаме.

У 2014 годзе ўзначаліў Стаўбцоўскі райвыканкам, у 2018 годзе прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Мінскай вобласці.

25 верасня 2023 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені (19 мая 2023)[3].

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць