Юрый Паўлавіч Альбіцкі
Юрый Паўлавіч Альбі́цкі (24 жніўня 1931, г. Ягор’еўск, Маскоўская вобласць, РСФСР — 15 снежня 1996) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).
Юрый Паўлавіч Альбіцкі | |
---|---|
руск.: Юрий Павлович Альбицкий | |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1996 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Фёдар Сямёнавіч Багародскі[d] і Юрый Іванавіч Піменаў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1953 годзе Разанскае мастацкае вучылішча, у 1959 годзе — Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ф. Багародскага і Ю. Піменава. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» мастаком-пастаноўшчыкам, займаўся станковым жывапісам. Удзельнік мастацкіх выставак з 1959 года.
Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі з 1963 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года.
Творчасць правіць
Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі гісторыі беларускага кіно.
Фільмаграфія правіць
Паставіў кінакарціны і тэлефільмы:
- 1960 — Веснавыя навальніцы
- 1960 — Наперадзе — круты паварот
- 1961 — Дзень, калі спаўняецца 30 гадоў
- 1964 — Лісты да жывых
- 1965 — Пушчык едзе ў Прагу
- 1966 — Іду шукаць
- 1967 — Запомнім гэты дзень
- 1969 — Мы з Вулканам
- 1970 — Крушэнне імперыі
- 1971 — Рудабельская рэспубліка
- 1972 — Тыя, што ідуць за гарызонт
- 1973 — Корцік
- 1974 — Бронзавая птушка
- 1975 — Воўчая зграя
- 1976 — Усяго адна ноч
- 1977 — У профіль і анфас
- 1978 — Дажджы па ўсёй тэрыторыі
- 1979 — Дзень вяртання
- 1980 — Вазьму твой боль (Дзяржаўная прэмія БССР)
- 1982 — Іван (тэлевізійны)
- 1983 — Справа для сапраўдных мужчын
- 1985 — Навучыся танчыць
- 1987 — Двое на востраве слёз
- 1987 — Загад
- 1988 — Гамункулус
- 1991 — Мёд асы
- 1992 — Белае возера і інш.
Літаратура правіць
- Альбіцкі Юрый Паўлавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.