Юрый Уладзіміравіч Мянькоў

Юрый Уладзіміравіч Мянькоў (24 лютага 1979, в. Абідавічы, Быхаўскі раён) — беларускі педагог і публіцыст, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі «Баравабудскі дзіцячы сад — базавая школа Кармянскага раёна» (з 2002 г.). Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Кармянскага раёна (2014 г.).

Юрый Уладзіміравіч Мянькоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 лютага 1979(1979-02-24) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст

Біяграфія правіць

Закончыў факультэт славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова (2002 г.).

З'яўляецца пераможцам раённага конкурсу «Лепшы славеснік года» (2005 г.), лаўрэатам раённага конкурсу «Малады настаўнік года-2007»; лаўрэатам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года-2009»; двойчы прызёр рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок» (2006, 2007 гг.[1]; пераможца рэспубліканскага конкурсу ТБШ «Беларускі Настаўнік-2008»; дыпламат ТБШ за перамогу ў намінацыі «Грамадзянская пазіцыя ў адукацыйным працэсе» конкурсу метадычных матэрыялаў, за творчы і інавацыйны падыход у развіцці сучаснай беларускай школы (2009 г.).

Неаднаразова выступаў у навуковых, метадычных і грамадска-палітычных перыядычных выданнях: «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета», «Здаровы лад жыцця», «Адкрыты ўрок», «Настаўніцкая газета», «Наша Слова», «Зара над Сожам» і інш. Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак па новых педагагічных тэхналогіях.

Кнігі правіць

  • Выхаванне і навучанне праз педагагічныя майстэрні: З вопыту працы ў Баравабудскай школе — Карма, 2010.

Зноскі

  1. Настаўніцкая газета, 12 чэрвеня 2008 г.