Юсефін Эквіст
Ганна Леніта Юсефін Эквіст (шведск.: Anna Lenita Josefine Öqvist; нар. 23 ліпеня 1983), больш вядомая як Юсефін Эквіст (шведск.: Josefine Öqvist) — шведская футбалістка, паўабаронца. Аўтар пераможнага гола ў вароты зборнай Канады ў матчы паўфіналу Чэмпіянату міру 2003.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
23 ліпеня 1983[1] (41 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 169 см | ||||||||||||||||||
Вага | 57 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | флангавы паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера
правіцьПершапачаткова Юсефін выступала на пазіцыі нападаючай, аднак у заяўку футбольнага турніру летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года яна трапіла як паўабаронца. Падчас турніру футбалістка атрымала сур’ёзную траўму і была заменена Марыяй Арансан.
З 2005 года Юсефін выступала ў футбольным клубе «Лінчэпінг» з аднайменнага горада. Пасля ўдалага для футбалісткі сезона 2008 года паступіла прапанова перайсці ў футбольны клуб «Умеа». Аднак Эквіст палічыла за лепшае заключыць новы кантракт тэрмінам на два гады са сваім цяперашнім клубам. У лістападзе 2009 года старэйшая сястра Юсефіны Караліна Эквіст памерла падчас эпілептычнага прыпадку ва ўзросце 29 гадоў. У 2011 годзе футбалістка перайшла ў футбольны клуб «Цюрэса».
У складзе зборнай Швецыі на Чэмпіянаце свету 2011 Эквіст выходзіла на поле ва ўсіх матчах. 16 ліпеня 2011 г. у матчы за трэцяе месца супраць зборнай Францыі яна атрымала чырвоную картку за сутыкненне з францужанкай Соняй Бампастор. Але і ў меншасці зборная Швецыі атрымала перамогу з лікам 2:1. Эквіст таксама вызначылася ў паўфінальным матчы з будучымі чэмпіёнкамі — зборнай Японіі, але ў выніку Швецыя прайграла з лікам 1:3.
У студзені 2012 года Юсефін паведаміла, што цяжарная, з прычыны чаго прапусціла сезон-2012. Пасля нараджэння дачкі, Стэлы, Эквіст прыняла рашэнне працягнуць кар’еру ў футбольным клубе «Крысціянстад». Гэта было абумоўлена тым, што Юсефін жыла ў той час у суседнім горадзе Мальмё разам з дацкім прафесійным хакеістам Стэфанам Ласенам, які выступаў за хакейны клуб «Мальмё».
Пасля заканчэння хатняга Чэмпіянату Еўропы 2013 Эквіст заключыла кантракт з французскім футбольным клубам «Манпелье».
Зноскі