Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Юсы — агульная назва літар старажытнай кірыліцыглаголіцы), якімі пазначалі на пісьме насавыя галосныя славянскіх моў. У большасці сучасных славянскіх моў (акрамя некаторых заходнеславянскіх, сярод якіх польская, і некаторых паўднёваславянскіх гаворак) насавыя галосныя зніклі, ператварыўшыся ў іншыя гукі (пераважна галосныя, аднак у некаторых славянскіх гаворках засведчан вынік ператварэння насавых у складовыя зычныя)[1]. Ва ўсходнеславянскіх гаворках насавыя галосныя канчаткова зніклі, хутчэй за ўсё, яшчэ ў дапісьмовы час. На карысць гэтага сведчыць тое, што ў Астраміравым Евангеллі змешваюцца буквы ѫ і оу, ѭ і ю, ѧ і ѩ.[1]

Сучасная кірылічная буква я напрамую паходзіць ад рукапіснага малога юса ѧ.

У кірылічнай азбуцы (зрэшты, як і ў глаголіцы) было чатыры юсы:[1]

Ѧѧ — малы юс
Ѩѩ — ётаваны малы юс
Ѫѫ — вялікі юс
Ѭѭ — ётаваны вялікі юс

Малы юс Ѧ правіць

Малы юс Ѧ пазначаў на пісьме насавы галосны гук пярэдняга раду, які вымаўляўся прыблізна як [э], толькі ў нос. Узнік шляхам зліцця спаранага гука [эн]. Адпаведна, ётаваны малы юс Ѩ пазначаў на пісьме гук, які ўзнік на месцы праславянскага [ен].

У старажытнарускіх гаворках супаў з [я], які пазначаўся буквай (іа), яшчэ ў дапісьмовыя часы. Гэта праяўлялася ў змешванні літар ѧ і ѩ, а таксама ѧ і .

Ад рукапіснага малога юса Ѧѧ паходзіць сучасная кірылічная буква Яя.

Дзеля спрашчэння чытання старажытных славянскіх помнікаў буквы ѧ і ѩ можна чытаць як я (што адпавядае натуральнаму гістарычнаму ператварэнню насавых галосных пярэдняга раду ва ўсходнеславянскіх мовах, у тым ліку ў беларускай).

Вялікі юс Ѫ правіць

Вялікі юс Ѫ перадаваў на пісьме насавы галосны непярэдняга раду, падобны да [о], вымаўленага ў нос. Адпаведна, ётаваны вялікі юс Ѭ пазначаў нешта падобнае да [ё], вымаўленага ў нос.

У старажытных усходнеславянскіх гаворках у дапісьмовы час гук, пазначаны вялікім юсам Ѫ, перайшоў у гук [у] (адпаведна, гук Ѭ — у [ю]). Таму дзеля спрашчэння буквы Ѫ і Ѭ можна чытаць як у і ю, адпаведна.

Са знікненнем адпаведных гукаў патрэба ў вялікіх юсах адпала, і з цягам часу яны ўжываюцца ва ўсходнеславянскіх пісьмовых помніках ўсё радзей і ўрэшце наогул выходзяць з ужытку, не пакінуўшы слядоў ў сучасных усходнеславянскіх азбуках.

Юнікод правіць

  • малы юс
Ѧ – вялікая буква малы юс – U+0466
ѧ – малая буква малы юс – U+0467
  • ётаваны малы юс
Ѩ – вялікая буква ётаваны малы юс – U+0468
ѩ – малая буква ётаваны малы юс – U+0469
  • вялікі юс
Ѫ – вялікая буква вялікі юс – U+0470
ѫ – малая буква вялікі юс – U+0471
  • ётаваны вялікі юс
Ѭ – вялікая буква ётаваны вялікі юс – U+0472
ѭ – малая буква ётаваны вялікі юс – U+0473

Зноскі

  1. а б в Каўрус А.А., Круталевіч М.М. Стараславянская мова. — Мінск: Беларуская навука, 2005.