Юэн Брэмнер (англ.: Ewen Bremner; нар. 23 студзеня 1972, Эдынбург, Шатландыя) — шатландскі акцёр, найбольш вядомы па ролях у фільмах «На іголцы» (1996) і «Кіслотны дом» (1998).

Юэн Брэмнер
Род дзейнасці акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 23 студзеня 1972(1972-01-23)[1][2][…] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юэн Брэмнер нарадзіўся ў Эдынбургу ў сям’і настаўнікаў. Скончыў сярэднюю школу Портабела. Першапачаткова Юэн хацеў быць блазнам у цырку, але дзякуючы тэлевізійнаму дырэктару Рычарду Бруксу яму была дадзена магчымасць трапіць у шоу-бізнес. Адной з першых прыкметных роляў была роля школьніка з Глазга ў фільме рэжысёра Чарльза Гормлі «Нябесны пераслед» (1986). Пазней ён атрымаў адну з галоўных роляў у поўнаметражнай адаптацыі апавядання Уільяма Макілвені «Сон», знятай на студыі BBC Scotland.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Ewen Bremner // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.