Ядловец (прыправа)

Ядловец — высушаныя шышкаягады ядлоўца звычайнага.

Шышкаягады ядлоўца

Шышкаягадаміядлоўца запраўляюць стравы з дзічыны. З іх вырабяць розныя марынады і соўсы, якія ідуць на падрыхтоўку рыбных і мясных страў. Добра спалучаецца з перцам, гваздзіком, лаўровым лісцем. Каб надаць мясу смак дзічыны, дадаюць шышкаягады да страў са свініны, цяляціны, бараніны. Таксама іх дадаюць пры вырабе паляўнічых каўбасак.

Сухія шышкаягады дадаюць пры саленні капусты і агуркоў, да страў з фасолі, пры вытворчасці моцных алкагольных напояў (напрыклад, джыну), піва, квасу.