Язэп Навумавіч Гуцька

Язэп Навумавіч Гуцька (Гуцько[1]; 24 снежня 1883, в. Брацянка, Расейская імперыя8 ліпеня 1956, Спрынгфілд, ЗША) — беларускі вайсковы дзеяч, начальнік Штаба Беларускай Самааховы.

Язэп Навумавіч Гуцька
Дата нараджэння 24 снежня 1883(1883-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1956(1956-07-08) (72 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Расійскай імперыі Расея (1904–?)
Сцяг Польшчы Польшча (?–1939)
Сцяг Нацысцкай Германіі Нямеччына (1941–?)
Сцяг ЗША ЗША (?–1956)
Род войскаў пяхота
Гады службы Сцяг Расійскай імперыі Расейскае войска (1904–?)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі БСА (1942)
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі БКА (1944)
Званне 1904 – падпаручнік
1907 – паручнік
1916 – падпалкоўнік
Пасада Сцяг Расійскай імперыі Ад’ютант памочніка генерал-квартырмейстра штаба 9-й арміі
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Начальнік штаба БСА
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Начальнік штаба БКА
Бітвы/войны Расейска-японская вайна
Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Святога Станіслава 3 ступені з мячамі і бантам ордэн Святой Ганны 4 ступені

Біяграфічныя звесткі правіць

Язэп Гуцька паходзіў з праваслаўных сялян. Закончыў народную школу, Навагрудскае чатырохкласнае павятовае (гарадское) вучылішча. Яго вабіла вайсковая служба, служыў у расейскім войску як «волноопределившийся». Пазней паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча па 1 разрадзе.

У жніўні 1904 года па сканчэнні поўнага курсу навучання Язэп Гуцька атрымаў годнасць падпаручніка і служыў у 22-м Усходне-Сібіріскім стралковым палку. У гэтым жа годзе ён у складзе войскаў 1-й Маньчжурскай арміі, 3-га Сібірскага армейскага корпуса ўдзельнічаў у вайне з Японіяй. У баях пад вска Бенсіху 26–28 верасня 1904 года Гуцька быў паранены.

За баявыя заслугі яго ўзгародзілі ордэнамі Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «за адвагу» (руск.: За храбрость) і Святога Станіслава 3-й ступені з мячамі і бантам.

У 1907 годзе атрымаў годнасць паручніка, а ў 1909 годзе быў камандзіраваны для паступлення ў Імператарскую Мікалаеўскую ваенную акадэмію.

6 снежня 1916 года атрымаў годнасць падпалкоўніка. З 23 жніўня 1916 года Язэп Гуцька займаў пасаду ад’ютанта памочніка генерал-квартырмейстра штаба 9-й арміі.

Пасля расейскай рэвалюцыі Язэп Гуцька вярнуўся на Наваградчыну. Увесь міжваенны час працаваў як адвакат (пад началам Паўла Свірыда). Падтрымліваў сувязь з беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, але актыўна ў палітыцы не ўдзельнічаў.

У 1939 годзе быў арыштаваны НКУС. Быў вызвалены ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны і вярнуўся ў Наваградак.

Вялікая Айчынная вайна правіць

Падчас акупацыі, калі паўстала патрэба стварэння беларускага войска, Язэп Гуцька стаў найлепшым кандыдатам на пасаду начальніка галоўнага штаба. Такім чынам, у 1942 годзе Язэп Гуцько пераехаў у Менск і узначаліў штаб Беларускай Самааховы. Аднак ужо ў верасні 1942 года штаб быў распушчаны. Гуцька па прыходзе Ермачэнкі з водпуску падзякаваў яго за гонар быць галавой штабу БСА і паехаў назад у Наваградак.

Увесну 1944 года, калі фармавалася Беларуская краёвая абарона, быў створаны штаб, але ў ім былі толькі маладыя афіцэры, а Язэп Гуцька адмаўляўся браць на сябе якую-небудзь працу, спасылаючыся на слабое здароўе. Аднак лепшых кандыдатаў не бачылі, таму Радаслаў Астроўскі напісаў ліст да Язэпа Гуцькі з прапановай узначаліць штаб БКА. Гуцька адцягваў свой прыезд у Менск і прыехаў толькі ў пачатку траўня 1944 года разам з Паўлам Якуцэвічам. Пры першай гутарцы з Астроўскім Язэп Гуцька згадзіўся ўзначаліць штаб. На наступны дзень ён прыйшоў да Францішка Кушаля, каб той даў яму акты для азнаямлення. пасля прагляду гэтых актаў Язэп Гуцька катэгарычна адмовіўся ад працы ў БКА. Кушаль успамінаў прычыну адмовы:

У гутарцы са мною ён сказаў, што калі апэрацыйная частка штабу належыць не да штабу БКА, а да нямецкага штабу, то ён уважае, што гэты штаб ня ёсьць штабам у поўным значэньні і дзеля гэтага ён працаваць у такім штабе ня хоча.

Улетку 1944 года Язэп Гуцька выехаў на Захад: спачатку ў Нямеччыну, а пасля — у ЗША. Хвароба на доўгі час прыкавала яго да ложку. 8 ліпеня 1956 года Язэп Гуцька памёр у мястэчку Спрынгфілдзе.

Зноскі

Спасылкі правіць