Якавіянская эпоха

Эпоха Якава (англ.: Jacobean era) — умоўная назва перыяду англійскай і шатландскай гісторыі, якая супадае з кіраваннем караля Якава VI (гады кіравання: 1567—1625), кіраўніка Шатландыі, які атрымаў у спадчыну таксама карону Англіі ў 1603 годзе як Якаў I. Эпоха Якава змяніла сабой эпоху Елізаветы і папярэднічала эпосе Карла і пазначае стыль архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і літаратуры гэтых гадоў, а таксама іх найважнейшыя падзеі.

У англійскай мове эпоха атрымала назву Jacobean era, з прычыны таго, што Jacobus з'яўляецца лацінскай формай англійскага імя Джэймс (англ.: James).

Рэальнае, а не фармальнае аб'яднанне Англіі і Шатландыі пад уладай аднаго кіраўніка было падзеяй першараднай важнасці для абедзвюх нацый, якія працягваюць жыць пры такім парадку рэчаў і да гэтага часу. Яшчэ адной найважнейшай гістарычнай падзеяй перыяду стала стварэнне першай брытанскай калоніі на паўночнаамерыканскім кантыненце — у Джэймстаўне, сучасны штат Вірджынія, у 1607 годзе, а затым — стварэнне калоній у Ньюфаўндлендзе ў 1610 годзе і заснаванне Плімуцкай калоніі ў сучасным Масачусетсе ў 1620 годзе, якія заклалі аснову для будучых брытанскіх калоній у Паўночнай Амерыцы і стварэння дзяржаў ЗША і Канады.

Вяселле дачкі Якава Елізаветы Сцюарт і Фрыдрыха V, курфюрста Пфальцкага 14 лютага 1613 года стала важнай падзеяй, якая паўплывала на развіццё гісторыі Еўропы. Абранне пары каралём і каралевай Багеміі справакавала канфлікт, які адзначыў пачатак Трыццацігадовай вайны. Рашэнне Якава аб неўмяшанні ў ваенны канфлікт лічыцца адным з самых значных і пазітыўных аспектаў яго кіравання.

Найбольш вядомай падзеяй эры Якава стала Парахавая змова Гая Фокса.

Спасылкі правіць