Якаў Ківавіч Сыркін

фізікахімік

Якаў Ківавіч Сыркін (23 лістапада [5 снежня] 1894, Мінск — 8 студзеня 1974, Масква) — савецкі вучоны, акадэмік Акадэміі навук СССР.

Якаў Ківавіч Сыркін
Дата нараджэння 23 лістапада (5 снежня) 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1974(1974-01-08)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Сын Ківы Якаўлевіча (Янккелевіча) Сыркіна. У 1912 годзе паступіў на хімічны факультэт універсітэта ў горадзе Нансі, дзе правучыўся да 1914 года. У сувязі з распачатай вайной, быў вымушаны перапыніць вучобу і вярнуцца ў Расію. У 1915 годзе ён паступіў на хімічны факультэт Рыжскага політэхнічнага інстытута, у 1918 годзе паступіў у Іванава-Вазнясенскі політэхнічны інстытут, які быў створаны на аснове эвакуяванага РПІ, скончыў ІВПІ ў 1919 годзе. Пасля заканчэння інстытута, працягнуў у ім працу. У 1922 годзе быў абраны дацэнтам. З 1925 да 1930 года займаў пасаду загадчыка кафедры.

Пасля падзелу ІВПІ ў 1930 годзе, працягнуў працу ў Іванаўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце, але прапрацаваў у ім толькі адзін год, бо ў 1931 годзе быў прызначаны загадчыкам кафедры ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце тонкіх хімічных тэхналогій імя Ламаносава, дзе прапрацаваў да 1974 года. У 1932 годзе Сыркін пераехаў у Маскву і арганізаваў лабараторыю будовы малекул ў інстытуце імя Карпава, у якой займаў пасаду загадчыка да 1952 года. У 1935 годзе яму была прысуджана ступень доктара хімічных навук. 30 верасня 1943 года быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «агульная і фізічная хімія», 20 чэрвеня 1964 — акадэмікам па спецыяльнасці «хімічная фізіка». З 1967 па 1974 год працаваў загадчыкам аддзела ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі імя Курнакова.

Зноскі

  1. а б в Сыркин Яков Кивович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць