Якаў Ківавіч Яглом

савецкі прафсаюзны і дзяржаўны дзеяч

Якаў Ківавіч Яглом (руск.: Яков Кивович Яглом; 1898, Брэст-Літоўск, Гродзенская губерня — 1939, Масква) — савецкі прафсаюзны і дзяржаўны дзеяч.

Якаў Ківавіч Яглом
Род дзейнасці прафсаюзны дзеяч, дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 1939
Месца смерці
Месца пахавання

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у 1898 годзе ў Брэст-Літоўску.

З 1917 года — член Бунда, з 1918 года — член РКП(б). У 1917 года — сакратар прафсаюза мукамолаў у Яльцы Арлоўскай губерні, з верасня — загадчык біржай працы там жа. У 1919—1920 гадах — старшыня Варонежскага губернскага савета прафсаюзаў і член бюро губкама РКП(б). У 1921 годзе — інструктар Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў (УЦСПС) ў Маскве, з верасня — старшыня Сібірскага (Новамікалаеўск), з 1922 года — Уральскага (Екацярынбург) бюро УЦСПС і член Уральскага бюро ЦК РКП(б). З 1922 года — кандыдат у члены Прэзідыума УЦСПС. У 1923—1929 гадах — адказны рэдактар газеты «Труд». Дэлегат 12-15-га з’ездаў партыі. З 1929 года — член Заходне-Сібірскага крайкама УКП(б), намеснік старшыні крайвыканкама і старшыня Сібкрайплана (Новасібірск). У 1931 года — кіраўнік «Мясахладстроя», з 1932 года — намеснік наркама забеспячэння СССР, з 1934 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення кансервавай прамысловасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР, з 1936 года — член Савета пры Наркаме харчовай прамысловасці СССР. Член УЦВК і ЦВК СССР.

Арыштаваны 2 студзеня 1937 года, абвінавачаны за «удзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі». Асуджаны 21 жніўня 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да вышэйшай меры пакарання і ў той жа дзень расстраляны на Данскіх могілках у Маскве.

Рэабілітаваны 6 чэрвеня 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР[1].

Зноскі

Спасылкі правіць