Якуб Побуг Фрычынскі

Якуб Побуг Фрычынскі — рэжысёр і акцёр XVIII стагоддзя.

Якуб Побуг Фрычынскі
Грамадзянства
Прафесія тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, выдавец
Гады актыўнасці 17461754

Біяграфія правіць

Харунжы, камендант нясвіжскага кадэцкага корпуса князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Акцёр-аматар і рэжысёр тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл, у 17461753 гадах абавязковы ўдзельнік спектакляў у Нясвіжы і Альбе. У камедыі «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл выканаў ролю Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэнічнаму мастацтву, рыхтаваў іх да удзелу ў драматычных і балетных спектаклях.

У 1750 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі друкарні ў Нясвіжы. У 1754 годзе у Жоўтым (цяпер г. Жоўква, Украіна) выдаў «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл.

Зноскі

Літаратура правіць