Якуб Угоскі (Угоўскі) (польск.: Jakub Ugoski, каля 1604, Мазовія23 ліпеня 1676, Вільня) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Якуб Угоўскі
польск.: Jakub Ugoski
Дата нараджэння 1604
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1676(1676-07-23)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 29 жніўня 1624 г. у Вільні. Суперыёр рэзідэнцыі ў Нясвіжы (1641–1644), пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1644–1646). У 16471649 гг. – рэктар Полацкага, а ў 16591664 гг. – Пултускага езуіцкіх калегіумаў. З 1652 па 1655 гг. і з 1665 па 1668 гг. – правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса. Прэпозіт (кіраўнік) Дома прафесаў у Вільні (1668–1674).[1]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.