«Як по́шуг мала́нкі» — дакументальны фільм пра мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле ў Заходняй Беларусі пасля Другой сусветнай вайны.

Як пошуг маланкіM:
Жанр дакументальны
Рэжысёр Валеры Мазынскі
Сцэнарыст Міхась Чарняўскі
Кінакампанія BelSat
Працягласць 32:32
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2010

Фільм прысвечаны фактам супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля Другой сусветнай вайны, якія і да гэтага часу застаюцца невядомымі. Удзельнікі супраціву жывуць яшчэ і сёння, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расіі, нехта апынуўся ў Літве, але большасць — у Польшчы.

У цэнтры аповеду — лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі — на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне — у пасляваенны перыяд. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зняволення, а Расціслава Лапіцкага прысудзілі да «найвышэйшай меры». Сёння на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы, але кожнага разу крыж нішчаць невядомыя зламыснікі, пасля чаго людзі зноў ставяць новы крыж у памяць аб беларускіх патрыётах.

Галоўную ролю — Расціслава Лапіцкага — сыграў 22-гадовы Уладзімір Шульжыцкі, кіраўнік смаргонскай суполкі «Моладзі БНФ». Паплечнікаў Лапіцкага ўвасобілі Дзяніс Лазар з Маладзечна, Юстына Саўка з Мінску, вайскоўцаў і спецслужбоўцаў — Павал Гарадніцкі, Аляксей Кавалец, Аляксей Сюдак ды інш. Здымкі праходзілі ў Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Вільні, вёсках і мястэчках[1].

Зноскі

Спасылкі правіць