Ялец

від рыб сямейства карпавых

Яле́ц (Leuciscus leuciscus) — рыба сямейства Карпавыя (Cyprinidae). Народныя назвы: яльчык, клянёк, стаўпец.

Ялец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leuciscus leuciscus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163580
NCBI  58325
EOL  217965

Апісанне правіць

Даўжыня 20—25 см, маса да 200, рэдка да 400 г. Цела вузкае, падоўжанае, луска буйная. Хваставы і спінны плаўнікі цёмна-шэрыя, астатнія шэрыя, радзей жаўтавата-чырванаватыя. Рот паўніжні.

Арэал і біялогія правіць

Пашыраны ў вадаёмах Сярэдняй і Паўночнай Еўропы. На тэрыторыі Беларусі жыве ў рэках (асабліва невялікіх, з чыстай вадой і хуткай плынню), адзначаны ў некаторых праточных азёрах. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Нераст у сакавіку—красавіку ў вярхоўях рэк або іх прытоках.

Гаспадарчае значэнне правіць

Аб’ект спартыўнага рыбалоўства.

Літаратура правіць