Ялі — папуаскі народ, насельнікі заходняй часткі Новай Гвінеі. Пражываюць на тэрыторыі дзяржавы Інданезія. Адрозніваюцца ад суседзяў малым ростам (сярэдні рост мужчыны не перавышае 150 см). Падзяляюцца на 2 моўныя групы — нінія і ангурук, прычым кожная мова мае мноства гутарковых дыялектаў.

Ялі
(Yali)
Агульная колькасць 33 тыс.
Рэгіёны пражывання Новая Гвінея
Мова нінія, ангурук
Рэлігія магія, культ продкаў, анімізм
Блізкія этнічныя групы дані

Агульная колькасць — 33 тыс.[1][2]

Культура правіць

Ялі насяляюць ізаляваную горную мясцовасць у заходняй частцы Новай Гвінеі. Сталыя кантакты з цывілізацыяй пачаліся толькі з 1961 г. Асноўныя заняткі — ручное земляробства, паляванне, збіральніцтва. Ялі трымаюць сабак і свінняў. Апошнія выконваюць важныя функцыі ў рэлігійных вераваннях і ў сацыяльным жыцці.

Вёскі будуюць на горных вяршынях у прыдатных для абароны месцах. Кантакты паміж вёскамі не маюць сталага характару, часта суправаджаюцца ваеннымі дзеяннямі. Жытлы драўляныя круглявай формы з дахам, крытым лісцем.

Мужчыны і жанчыны апранаюць кароткія спадніцы з травы і гнуткіх галінак. Жаночая спадніца складаецца з 4 розных пластоў, кожны з якіх дадаецца з пераходам да пэўнага ўзросту. Калі спадніца налічвае ўсе 4 пласты, то яе гаспадыня лічыцца дарослай і можа браць шлюб. Дарослыя мужчыны таксама апранаюць доўгія навершы на пенісы.

Канібалізм правіць

У адрозненне ад асмат, ялі не практыкуюць паляванне за галавамі, аднак канібалізм да нядаўняга часу быў шырока распаўсюджанай з’явай. Жыхары адной вёскі часта нападалі на жыхароў іншай толькі для захопу палонных і забойства іх на мяса. Сама назва «ялі» была дадзена суседнімі народамі і значыць «людаед».

Зноскі

Спасылкі правіць