Янапольскі скарбавы камень

Янапольскі Скарбавы Каменьвалун размешчаны за 0,85 км ад вёскі Букава Перабродскага сельсавета (Мёрскі раён, Віцебская вобласць) на паўночны захад, на ўсход ад дарогі на вёску Маразы, ля месца, дзе раней была вёска Янаполь, на слабахвалістай марэннай раўніне побач з меліяраванай раллёй.

Абсалютная адзнака над узроўнем мора 143,7 м. За 13 км на паўночны ўсход ад Пераброддзя і за 4 км на паўночны-захад ад Мёраў. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,7 м, абвод 9,4 м, аб'ём 8,6 м3, вага 22,7 т. Форма цэглападобная, зарос імхамі і лішайнікамі.

Прынесены ледавіком 18–20 тыс гадоў таму са Скандынавіі ў часы паазёрскага зледзянення. Цёмна-шэры гнейс і светла-ружовы пегматытавы граніт, ён утрымлівае шмат гняздоўяў крышталёў ружовага палявога шпату, у якім кварц прарастае ў тонкіх і клінападобных формах—так званы "пісьмовы граніт".

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39–40.