Янаў Падляскі
Янаў Падляскі (польск.: Janów Podlaski) — вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Крыўка. Сядзіба гміны Янаў Падляскі. Насельніцтва 2655 чал. (2008).
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Бялай Падляскі, за 115 км на паўночны ўсход ад Любліна, каля беларуска-польскай граніцы.
Гісторыя правіць
У першыню згадваецца ў XIV стагоддзі як вёска Порхаў[1], якую ў 1423 вялікі князь Вітаўт падараваў Луцкаму кафедральнаму касцёлу[2]. У 1428 годзе Вітаўт заснаваў у Порхаве касцёл. У 1465 годзе біскуп Ян Ласовіч заклаў тут мястэчка, якое атрымала Хэлмскае права і новую назву Янаў у гонар біскупа. Вялікі князь Аляксандр у 1497 годзе выдаў Янаву прывілей на 3 кірмашы.
З 1565/66 года ў Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. Луцкія біскупы мелі ў Янаве сваю рэзідэнцыю, якая размяшчалася ў замку, умацаваным 4 бастыёнамі. Станам на 1575 год у Янаве было больш за 500 будынкаў[2]. У 1648 годзе ў мястэчку адкрылася каталіцкая духоўная семінарыя; існавала драўляная ўніяцкая царква.
У 1735 годзе адбылося асвячэнне мураванага Янаўскага касцёла Найсв. Тройцы. У 1788—1796 гг. у Янаве жыў і памёр Адам Нарушэвіч; тут яго пахавалі. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.
З XIX ст. у складзе Расійскай імперыі. 20 кастрычніка 1868 года выйшаў праект гарадскога герба «у зялёным полі залаты серп, па краях шчыта чатыры залатыя трыліснікі».[3]
З 1921 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, цэнтр Канстанцінаўскага павета.
На заводзе конегадоўлі ў Янаве Падляскім адбываецца традыцыйны аўкцыён пародзістых коней. 50-ты аўкцыён прайшоў у 2019 годзе, патранат над ім узяў на сябе Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[4].
Славутасці правіць
Страчаная спадчына правіць
- Уніяцкая царква
Галерэя правіць
-
Стайня
-
Капліца-пахавальня А. Нарушэвіча
-
Замак Луцкіх біскупаў
Зноскі
- ↑ Дарота Міхалюк. Памежныя спрэчкі паміж Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім у 16-17 стст. на прыкладзе Мельніцкай і Брэсцкай земляў Архівавана 7 верасня 2008. // Гістарычны Альманах. Том 5, 2001
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Янаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ polskieradio.pl
Літаратура правіць
- Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 781. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Янаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янаў Падляскі