Яна Юр’еўна Дубінянская

украінская пісьменніца і журналістка

Яна Юр’еўна Дубінянская (укр.: Яна Юріївна Дубинянська; 21 жніўня 1975, Феадосія, Крым, Украінская ССР) — украінская пісьменніца і журналістка.

Яна Юр’еўна Дубінянская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 жніўня 1975(1975-08-21) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца, пісьменнік навуковай фантастыкі, мастачка
Кірунак фантастыка
Жанр фантастыка
Мова твораў руская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 жніўня 1975 года ў Феадосіі (Крым, Украінская ССР) у сям’і студэнтаў Сімферопальскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія пазней сталі яго супрацоўнікамі[1]. Дзіцячыя і раннія юнацкія гады правяла ў Сімферопалі, але кожнае лета праводзіла на моры, якое знайшло адлюстраванне ў шматлікіх творах пісьменніцы. Пісаць пачала ў 13 гадоў, карыстаецца псеўданімамі: «Таццяна Вінічэнка», «Марына Ліванава»[2].

З 1990 па 1994 гады вучылася ў Крымскім мастацкім вучылішчы імя М. С. Самокіша, затым два гады працавала па спецыяльнасці (мастачкай у тэатры, вяла студыю, малявала партрэты на набярэжных у курортны сезон), правяла чатыры персанальныя выставы. Уладкавалася на працу ў газету «Кримська світлиця», а ў 1996 годзе паступіла на факультэт журналістыкі ў Львоўскім дзяржаўным універсітэце імя Івана Франко, адкуль ў 1998 годзе перавялася ў Кіеўскі інстытут журналістыкі (скончыла з адзнакай ў 2001 годзе). Пасля пераезду ў Кіеў пачала досыць актыўна публікавацца ў перыядычных выданнях на рускай і ўкраінскай мовах.

У 1999 годзе стала лаўрэатам літаратурнага конкурсу ад выдавецтва «Смолоскип», у выніку чаго апублікавала дэбютны зборнік аповесцей і апавяданняў «Тры дні ў Сірэнопалі».

У 2000 годзе выйшла замуж, нарадзіла сына Аляксея і скончыла першы раман «Лесвічная пляцоўка»[3].

У 2001 годзе паступіла на працу ў газету «Зеркало недели» і скончыла другі раман «Фінал навагодняй п’есы». Трэці раман атрымаў назву «За гарызонтам сну».

Замужам, мае трох сыноў.

Бібліяграфія правіць

  • Сад камней: роман. — АСТ, Астрель, 2011. — 384 с.
  • Письма полковнику: роман. — М.: Снежный Ком М, 2011. — 432 с.
  • Глобальное потепление: роман. — М.: ПРОЗАиК, 2009. — 348 с.
  • Н2О: роман. — М.: ПРОЗАиК, 2008. — 480 с.
  • Дружини привидів: повісті (Дружини привидів, Комуна). — К.: Нора-друк, 2008. (сер. «Популярні книжки»). — 240 с.
  • Яна Дубинянська про Джері Даррела, Машу Єрмолову, Олю Кобилянську, Рея Бредбері, Ованеса Айвазовського. — К.: Грані-Т, 2008. (сер. «Життя видатних дітей»). — 104 с.
  • Листи до полковника: роман. — К.: Нора-Друк, 2007. (сер. «Яна Дубинянська’s puzzles») — 432 с.
  • Корабель жінок: збірка. — К.: Нора-Друк, 2006. (сер. «Яна Дубинянська’s puzzles») — 296 с.
  • Проект «Міссурі»: роман. — К.: Нора-Друк, 2006. (сер. «Яна Дубинянська’s puzzles») — 424 с.
  • Фінал новорічної п’єси: роман. — К.: «Факт», 2006. (сер. «Яна Дубинянська’s puzzles») — 346 c.
  • Гаугразский пленник: роман. — М.: ООО «Издательство АСТ», 2006. (серия «Звёздный лабиринт»). — 384 с.
  • Сходовий майданчик: роман. — К.: Факт, 2004. — 288 с. — (сер. Exceptis excipiendis).
  • Проект «Миссури»: роман. — М.: ООО «Издательство АСТ», 2005. (серия «Звёздный лабиринт»). — 446с.
  • Козли: повісті (Козли. Дружини привидів). — К.: «Факт», 2004. (серія «Exceptis excipiendis»). — 256 с.
  • За горизонтом сна: роман. — М.: ООО «Издательство АСТ», 2003. (серия «Звёздный лабиринт»). — 383с.
  • Лестничная площадка: роман. — М.: ООО «Издательство АСТ» — Донецк: «Сталкер», 2003. — серия "Звёздный лабиринт — библиотека «Сталкера». — 303 с.
  • Кукла на качелях: повесть. — Киев: ООО «Караван-медиа», 2003. — 64 с. — Приложение к журн. «Академия», N6.
  • Жены призраков: повесть. — Киев: ООО «Караван-медиа», 2003. — 82 с. — Приложение к журн. «Академия», N3.
  • Финал новогодней пьесы: роман. — Х.: Книжный клуб «Клуб семейного досуга», 2002. — серия «Новые авторы». — 414 с.
  • Три дні у Сиренополі: збірка. — К.: Смолоскип, 1999.

Узнагароды правіць

  • прэмія выдавецтва «Смолоскип» (1999) за зборнік «Тры дні ў Сырэнаполі»,
  • дыпламант міжнароднага конкурса «Гранаслоў» (2000),
  • партал Міжнароднай асамблеі фантастыкі «Партал» (2004) за найлепшую ўкраінскую мастацкую кнігу — за зборнік «Казлы»,
  • Руская прэмія (2007),
  • прэмія «Бронзавы слімак» (2010) за раман «Глабальнае пацяпленне»,
  • прэмія «Фіялетавы крышталь» Фестываля фантастыкі «Сузор’е Аю-Даг» (2010) за раман «Глабальнае пацяпленне»,
  • прэмія «Бягучая па хвалях» Фестываля фантастыкі «Сузор’е Аю-Даг» (2011) за раман «Лісты да палкоўніка».

Зноскі