Янез Марыч (славенск.: Janez Marič; нар. 10 жніўня 1975 г, Крань) — славенскі біятланіст. З дзяцінства Янез Марыч займаўся лыжнымі гонкамі. Яму нават удалося ўвайсці ў склад юніёрскай зборнай каманды сваёй краіны. Але няўдалыя выступы ў гэтым відзе спорту падштурхнулі Марыча перайсці ў біятлон з 1997 года. Менш чым праз год ён дэбютаваў у Кубку свету, але няўдала. Пры цалкам добрай лыжнай падрыхтоўцы стральба Янеза пакідала жадаць лепшага. Упартыя трэніроўкі, выступы на розных спаборніцтвах — ад Кубка Еўропы да турніраў па летнім біятлоне — дазволілі яму палепшыць свае вынікі і ўвайсці ў склад асноўнай зборнай каманды Славеніі па біятлоне. У сезоне 2002/2003 Янез Марыч не толькі ўпершыню трапляе на подыум, але і выйграе сваю першую гонку Кубка свету. У наступным сезоне яму ўдалося ўвайсці ў дваццатку наймацнейшых біятланістаў свету. Аднак у наступным вынікі Марыча пайшлі на змяншэнне.

Біятлон
Янез Марыч
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя славенск.: Janez Marič
Нарадзіўся 10 жніўня 1975(1975-08-10) (48 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Славеніі Славенія
Пражыванне Блед, Славенія
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2006-2007
Агульная трапнасць 73%
Лежачы 89%
Стоячы 59%
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Срэбра Отэ-Мар'ен 2008 змяшаная эстафета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кубак свету правіць

Зноскі

Спасылкі правіць