Янкі

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Янкі́[1] (трансліт.: Janki, руск.: Янки) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета. За 3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, 197 кіламетраў ад Віцебска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава, на аўтадарозе Докшыцы — Бягомль.

Вёска
Янкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 259 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовыя індэксы
211720
Аўтамабільны код
2
Янкі на карце Беларусі ±
Янкі (Беларусь)
Янкі
Янкі (Віцебская вобласць)
Янкі

Гісторыя правіць

1615—1921 правіць

Упершыню згаданы каля 1615 года як маёнтак. У 1640 годзе Юзаф Корсак перадаў Янкі кармелітам босым з Глыбокага. У маёнткавай гаспадарцы быў бровар і вытворчасць попелу—калійна-фосфарнага ўгнаення, праз спаленне драўніны.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793—1797 гадах у складзе Докшыцкага павета Мінскай губерні. У 1795—1916 гадах вёска ў складзе Докшыцкай парафіі.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў маёнтак канфіскаваны ў кармелітаў (1842), а іх глыбоцкі кляштар закрыты пасля паўстання 1863—1864 гадоў. У 1870 годзе «за заслугі перад дзяржавай расійскай» маёнтак нададзены роду Арскіх. На закінутых могілках захаваўся склеп з пахаваннем Ганны Арскай (руск.: Анна Арская; 1902—1920), разрабаваны ў 1990-я гады.

1921—1939 правіць

Пасля польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора, вёска ў складзе Польскай Рэспублікі ў Докшыцкай гміне. Вёска належала да рыма-каталіцкага і праваслаўнага прыходаў у Докшыцах. Падпарадкоўвалася Гарадскому суду ў Докшыцах Акруговага суда ў Вільні. Знаходзілася ў зоне абслугоўвання пошты ў Докшыцах[2].

Адзін з апошніх гаспадароў маёнтка Янкі паблізу вёскі — Ян Арскі (польск.: Jan Orski), які ў 1922 годзе спрабаваў пацвердзіць свае правы ў Магістраце Докшыц[3].

Пазней на тэрыторыі маёнтка месцілася Калонія Янкі (польск.: Kol. Janki), у якой станам на 1939 год было 18 гаспадарак, пераважна асаднікаў. Пры калоніі была адзінка Саюза Стральцоў (СГ «Стралец»).

Паводле успамінаў, побач маёнтка быў цагляны будынак школы расійскага часу, які выкарыстоўвалі і пад польскую школу.

У 1927 годзе ў вёсцы быў гурток БСРГ.

1939—1945 правіць

Пасля паходу РСЧА ў Заходнія Беларусь і Украіну ў складзе Докшыцкага раёна (з 1940 года). З 12 кастрычніка 1940 года па 29 снежня 1961 года цэнтр Янкоўскага сельсавета[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) у складзе Рэйхскамісарыята «Остланд». Падчас адступлення нямецкіх войскаў частка дамоў згарэла. Вызвалены 2 ліпеня 1944 года.

1945 — цяперашні час правіць

Пасля вызвалення частка мужчын была мабілізавана ў Чырвоную армію, значная частка іх загінула ў баях за Кёнігсберг, гэты сюжэт лёг у аснову некаторых апавяданняў Івана Стадольніка. Імёны загінулых зафіксаваны на помніку ў вясковым парку. У 1949 годзе створаны калгас імя Суворава. У 1980-х гадах узведзены новы будынак Янкоўскай базавай школы-сада, стары знаходзіўся ў фальварку Гарна, каля вёскі Козікі. Прыкладна гэтым жа часам пастаўлены помнік вяскоўцам, палеглым пад Кёнігсбергам у гады Другой сусветнай вайны. У 1980-я гады ўзводзілі вясковы клуб і будынак сельсавета, але недабудавалі і разабралі ў канцы 2000-х гадоў.

Інфраструктура правіць

  • Дрэваапрацоўчыя цэхі
  • Будынак былой базавай школы-сада
  • Бібліятэка
  • Прадуктовая крама

Насельніцтва правіць

  • 1921 год (перапіс) — у вёсцы 21 дом, 138 жыхароў (у т.л. 1 рыма-каталік, 137 праваслаўныя; з іх назваліся беларусамі — 138; у калоніі 1 дом, 19 жыхароў (у т.л. 17 рыма-каталікаў, 2 праваслаўныя; з іх назваліся палякамі — 17, беларусамі — 2).[5]
  • 1931 год — у вёсцы 26 дамоў, 143 жыхары; у калоніі 16 дамоў, 103 жыхары.[6]
  • 2003 год — 106 двароў, 297 жыхароў

Страчаная спадчына правіць

  • Ад аднайменных маёнтка і польскай калоніі засталіся абрысы парку, цяпер лесапаркавая зона. На тэрыторыі маёнтка быў штучны вадаём, пасля вайны засыпаны, цяпер на яго месцы будынкі механічнага двара былога калгаса, цяпер дрэваапрацоўчы цэх. Паркавая зона некаторы час выкарыстоўвалася як звалка, у 1980-х гадах была пляцоўкай для мерапрыемстваў, часткова засаджаная яблыневым садам цяпер закінутым.
  • На тэрыторыі калоніі знаходзіліся вясковыя могілкі са склепам Арскіх, разрабаваным ў 1990-я гады, цяпер захаваўся фундамент помніка. На могілках была вясковая праваслаўная капліца, спаленая ў 1960-я гады, захаваліся яе падмуркі. Мясцовыя жыхары ўсталявалі крыж на месцы капліцы.
  • Была расійская і польская школа разабрана вясковымі жыхарамі на цэглу для сваіх патрэб.

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej z oznaczeniem terytorjalnie im właściwych władz i urzędów oraz urządzeń komunikacyjnych, Przemyśl, Warszawa 1933, s. 587.
  3. https://fk.archives.gov.by/catalogue/50/
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. 7, część 2, 1924, s. 21.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 15.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • ЗГАМол Ф.2. Воп.1 Спр.16
  • Fibek, Jan. Wskrzeszenia na pograniczu dwóch światów. Dzieje Kościoła rzymsko-katolickiego w dorzeczu Berezyny i Wilji w granicach Dekanatu Dokszyckiego w Diecezji Witebskiej na Białorusi 1395—2009 r. Część I / o. Jan Fibek. — Nowe Miasto n/Pilicą; Bracia Mniejsi Kapucyni, 2011. — 280 p.
  • Віславух, Севярын. Нацыятварэнне ў Заходняй Беларусі / Севярын Віславух. — Мінск: ARCHE, 2018. — 541 с.

Спасылкі правіць