Януш Аляксандр Сангушка

маршалак надворны літоўскі

Януш Аляксандр Сангушка (5 мая 1712, Любартаў — 13 верасня 1775, Дубна) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (17351750), маршалак надворны літоўскі (17501760). VII і апошні ардынат астрожскі.

Януш Аляксандр Сангушка
Я. А. Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст.
Я. А. Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Пагоня Літоўская»
Герб «Пагоня Літоўская»
Маршалак надворны літоўскі
1750 — 1760
Папярэднік Ігнацы Агінскі
Пераемнік Юзаф Сангушка
Нараджэнне 5 мая 1712(1712-05-05)[1]
Смерць 14 верасня 1775(1775-09-14) (63 гады) ці 13 верасня 1775(1775-09-13)[2] (63 гады)
Род Сангушкі
Бацька Павел Караль Сангушка
Маці Марыяна з Любамірскіх[d]
Жонка Канстанцыя з Дэнгафаў[d]
Дзеці няма
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Невядомы мастак, XVIII ст.

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны з Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзафа і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэна Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 у Дрэздэне).

Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстанцінаве.

Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф, дачкой Станіслава Эрнэста Дэнгафа, быў бяздзетным. З прычыны адсутнасці нашчадкаў і магчымасці па яго смерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астрожскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. Сам Януш Аляксандр Сангушка захаваў за сабой права пажыццёвага карыстання гэтай маёмасцю.

Большую частку жыцця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасць гультая і валацугі.

Цікавыя факты правіць

Зноскі

  1. Janusz Aleksander Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 183.
  3. Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.

Літаратура правіць