Ян Балабан
Ян Балабан (чэшск.: Jan Balabán; 29 студзеня 1961, Шумперк — 23 красавіка 2010, Острава) — чэшскі пісьменнік, перакладчык.
Ян Балабан | |
---|---|
чэшск.: Jan Balabán | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1961[1][2] ці 21 студзеня 1961[3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 2010[5][1][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, журналіст, сцэнарыст, мастацкі крытык, публіцыст, рэдактар |
Гады творчасці | 1995—2010 |
Жанр | апавяданне, раман |
Мова твораў | чэшская |
Прэміі | Magnesia Litera (2005) |
Узнагароды | |
janbalaban.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Скончыў Аламоўцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці чэшская і англійская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней — перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.
Найбольш вядомая кніга Балабана — зборнік апавяданняў «Магчыма, мы сыходзім» (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам «Lidové noviny» быў абвешчаны Кнігай года-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.
Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў «Сярэднявечча» (Středověk, 1995), «Божы трос» (Boí lano, 1998), «Вакацыі» (Prázdniny, 1998), «Мы тут» (Jsme tady, 2006), аповесць «Чорны баран» (Černý beran, 2000) і раман «Куды ішоў анёл» (Kudy šel anděl, 2005).
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Encyklopedie dějin města Ostrava — 2018. Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ http://www.tyden.cz/rubriky/kultura/literatura/spisovatel-jan-balaban-zemrel-bylo-mu-49-let_166539.html
- ↑ Respekt — Economia, 1989. — ISSN 0862-6545; 1801-1446 Праверана 31 мая 2018.
- ↑ Nešpor Z., Vojtíšek Z., Klementová T. et al. Malý slovník českých nekatolických náboženských osobností 20. a 21. století — Kalich, 2019. — С. 25. — 466 с.
Спасылкі правіць
- Reiter J. Bakalářská práce Možná že odcházíme Jana Balabána. (чэшск.)
- Пра Яна Балабана на Партале чэшскай літаратуры Архівавана 26 красавіка 2010. (чэшск.)
- [1] (чэшск.)
- [2] Архівавана 1 красавіка 2012. (англ.), (фр.), (ням.)
- Некралог (чэшск.)
- «Тэрарыстка» у перакладзе на беларускую мову
- Дзіця, якое гарыць. Апавяданне