Ян Відацкі

нар. 1788

Якуб (Іван Піліпавіч) Відацкі (польск.: Jan Widacki) — памешчык.

Ян Відацкі
Нараджэнне 16 студзеня 1788(1788-01-16) (236 гадоў)
Род Відацкія[d]
Бацька Піліп Ян Відацкі[d]
Маці Юліяна з Пюрэцкіх[d]
Жонка Канстанцыя з Віславухаў[d]
Дзеці Канстанцін Відацкі[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра I ступені

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Якуба, кобрынскага павятовага суддзю.

Скончыў філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Чалавек перадавых для свайго часу поглядаў[1].

Валодаў маёнткамі Рагозна і Крупчыцы[1].

У восень 1823 года спадчыннік расійскага імператара Паўла, будучы Аляксандр І, наведваў Крупчыцы, кіруючыся дарогай да Брэст-Літоўскай крэпасці. Ян Відацкі прыняў яго на яшчэ не да канца дабудаванай паштовай станцыі. Аляксандр, відаць, застаўся задаволены гасціннасцю на Крупчыцкай станцыі. Пасля яго ад’езду памешчык атрымаў высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн святога Уладзіміра І-ай ступені[2].

Ганаровы апякун Гродзенскай гімназіі, у 1839 г. прапанаваў сваю дапамогу ў адкрыцці прыходскага вучылішча ў Кобрыне (пабудаваць драўляны дом і прадаставіць неабходныя рэчы) з умовай прызначэння яго ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Кобрынскага павета[3].

Сям’я правіць

К шлюбе з Канстанцыяй з Віславухаў меў сыноў:

Зноскі