Мабюз

(Пасля перасылкі з Ян Госарт)

Ян Госарт (нідэрл.: Jan Gossaert), па мянушцы Мабюз, (Mabuse; 14791541) — нідэрландскі жывапісец, графік і разьбяр па дрэве.

Мабюз
фр.: Gossart
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні Jan Gossaert
Дата нараджэння 1479(1479)
Месца нараджэння
Дата смерці 1541(1541)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр Паўночнае Адраджэнне[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Даная  (руск.)Даная, 1527, Старая пінакатэка
«Мадонна з дзіцем», копія XVI стагоддзя, Эрмітаж

Біяграфія правіць

Мянушку «Мабюз» (Мабежскі) атрымаў ад горада Мабёж, Францыя, у якім ён нарадзіўся каля 1479 года.

Магчыма, вучыўся ў Герарда Давіда. У 1502 г. быў прыняты ў гільдыю Святога Лукі ў Антверпене. Верагодна, у 1499 годзе ён адправіўся ў Англію, дзе пісаў пераважна партрэты.

Каля 1507 быў прыняты ў двор Філіпа Бургундскага  (гал.) (бастарда Філіпа III Добрага). Суправаджаў яго падчас паездкі ў Рым (15081509). У далейшыя гады працягваў працаваць на Філіпа ў яго замках, у Антверпене, а таксама ў Мідэлбургу і выконваць заказы прадстаўнікоў сям'і Габсбургаў — двара Маргарыты Аўстрыйскай  (руск.) ў Мехелене. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ён выканаў партрэты Карла V і яго сястры Элеаноры Партугальскай, якія выхоўваліся ў Мехелене.

Калі Філіп Бургундскі атрымаў сан біскупа Утрэхцкага  (гал.), Мабюз рушыў услед за ім у замак Дуурстэдэ  (англ.) і дапамог у яго дэкарыраванні.

Памёр у Антверпене ў 1541.

Верагодна, менавіта ён натхніў свайго вучня Яна ван Скорела  (руск.) на здзяйсненне доўгага еўрапейскага тура. З таго часу для нідэрландскіх мастакоў (у тым ліку і Рубенса і ван Дэйка) стала звычаем здзяйсняць еўрапейскія падарожжы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць