Ян Далмат-Ісайкоўскі

(пам. 1659) кашталян смаленскі

Ян Далмат-Ісайкоўскі (? — 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Ян Далмат-Ісайкоўскі
Прус[d]
Прус[d]
Кашталян смаленскі
20 чэрвеня 1659 — 1659
Папярэднік Казімір Людвік Еўлашэўскі
Пераемнік Стэфан Кандзежаўскі
Смерць 1659[1]
Месца пахавання
Род Далматы-Ісайкоўскія
Бацька Мікалай Далмат-Ісайкоўскі
Жонка Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][2][1]
Дзеці Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын Мікалая.

Каралеўскі дваранін, кашталян смаленскі з 20 чэрвеня 1659 года. Валодаў Індурай у Гарадзенскім павеце, Кайранамі ў Віленскім ваяводстве і інш.

Сям’я правіць

У шлюбе з Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў, дачкой Станіслава Нарушэвіча і Ганны з Сапегаў. Пасля смерці Яна ўзяла каля 1663 года шлюб з князем Янам Агінскім, будучым ваяводам мсціслаўскім, потым полацкім[3].

Меў сына Станіслава (? — 1682), харунжага гарадзенскага[4].

Зноскі

Літаратура правіць