Ян Жыжэмскі

(пам. 1630-я) стольнік менскі

Ян Жыжэмскі (? — да лютага 1635) — удзельнік Смаленскай вайны з Расіяй і паходу ў Валахію. Стольнік менскі з лютага 1633 года. Вызнаваў праваслаўе, фундаваў цэрквы і манастыры. 2 чэрвеня 1633 разам з праваслаўным насельніцтвам Менска спрабаваў дамагчыся выканання каралеўскага прывілея аб перадачы праваслаўным Мінскай царквы Святой Троіцы. З княжацкага роду Жыжэмскіх.

Ян Жыжэмскі
3-і стольнік менскі
з люты 1633
Пераемнік Аляксандр Жыжэмскі
Смерць не пазней за люты 1635
Род Жыжэмскія
Веравызнанне праваслаўе

Літаратура правіць