Ян Петразалін
Ян Эльяш Корвін-Петразалін (польск.: Jan Eliasz Korwin-Petrozolin, руск.: Иван Эразмович Петрозолин; 24 чэрвеня 1850 — 9 снежня 1928, Кукавічы) — інжынер-тэхнолаг.
Ян Петразалін | |
---|---|
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1850 |
Смерць |
9 снежня 1928 (78 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Петразоліны[d] |
Бацька | Эразм Марцін Петразолін[d] |
Маці | Агата з Вайніловічаў[d] |
Дзеці | Віктар Петразолін[d] |
Адукацыя |
|
Дзейнасць | інжынер-тэхнолаг |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям’і Эразма Корвін-Петразаліна (1807—1884), выкладчыка Слуцкай гімназіі, і яго другой жонкі Агаты з Вайніловічаў (1809—1873), цёткі Эдварда Вайніловіча[1]. Быў евангельска-рэфармацкага веравызнання, што спрыяла ягонай кар'еры на расійскай дзяржаўнай службе[2].
У 1876 годзе скончыў механічны факультэт Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, атрымаўшы ступень тэхніка (механіка) 1-га класа[2].
Начальнік галоўных вагонных майстэрняў, першы намеснік цягавага і рухомага саставу Мікалаеўскай чыгункі ў Санкт-Пецярбургу, інжынер вагонаў Імператарскага цягніка[1].
У пачатку ХХ ст. Ян Петразалін фінансаваў будаўніцтва ў Пляшэвічах невялікага драўлянага касцёла ў гонар святога Роха[1].
Пасля смерці ў 1919 годзе жонкі Валянціны Ян вярнуўся ў Кукавічы. За гэты час ён напісаў другую частку «Успамінаў аб чыгуначных падарожжах з імператарам усяе Русі Аляксандрам III»[1].
У 1921 г., паводле Рыжскага мірнага дагавора, праз Кукавічы прайшла мяжа паміж Польшчай і Савецкай Беларуссю. На польскую тэрыторыю адышоў парк, сядзіба Петразалінаў, сад і каля ста гектараў ворнай зямлі; а большая частка маёнтка, радавы могільнік, вёска Кукавічы і праваслаўная царква апынуліся ў савецкай зоне[1].
Петразалін быў членам Нясвіжскага павятовага сойміка і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці краю[1].
Загінуў 9 снежня 1928 года ў выніку няшчаснага выпадку на малацільні. Улады Савецкай Беларусі забаранілі хаваць яго рэшткі на радавых могілках, таму Ян Петразалін быў пахаваны на могілках у Пляшэвічах[1].
Узнагароды правіць
За заслугі ў чыгуначнай службе быў узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 3 ст., Св. Ганны 2 ст. і бронзавым медалём «У памяць каранацыі Аляксандра III». Імператарам быў падораны срэбны партабак, упрыгожаны бірузой[1].
Сям’я правіць
Быў жанаты двойчы. Першая жонка з 1902 г. — Ганна Гарадзінская (1860-03.04.1905), удава доктара медыцыны; другая з 30.04.1906 г. — Валянціна Кавалеўская (1877-07.05.1919), дачка генерала-лейтэнанта Рыгора Кавалеўскага. Дзеці[1]:
- Віктар (27.11.1907 — 28.08.1976) вучыўся ў Варшаўскім універсітэце і ў Кукавічы прыязджаў толькі на вакацыі. Пазней ён атрымаў ступень доктара філасофіі і стаў спецыялістам у галіне праектавання гідратэхнічных збудаванняў, быў жанаты з Ядзвігай Кладкевіч (1908—1989)[1].
- Ірэна (30.03.1909 — 11.05.1988), жонка Мар’яна Вішнеўскага (1909—1988)[1].
- Магдалена (26.10.1910 — 03.02.1982), жонка Эдварда Драздоўскага (1900—1973), пасля заканчэння гімназіі самастойна вялі гаспадарку ў маёнтку[1].
Віктар і Ірэна памерлі ў Варшаве, а Магдалена — у Вялікабрытаніі, дзе яна жыла пасля вайны[1].