Ян III (Папа Рымскі)

(Пасля перасылкі з Ян III, Папа Рымскі)

Ян III (лац.: Johannes PP. III, свецкае імя Джаванні Каталіна (італ.: Giovanni Catalino); памёр 13 ліпеня 574) — Папа Рымскі з 17 ліпеня 561 года па 13 ліпеня 574 года.

Ян III
лац.: Johannes PP. III
61-ы Папа Рымскі
19 ліпеня 561 — 13 ліпеня 574
Папярэднік Пелагій I
Пераемнік Бенедыкт I
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 520
Смерць 13 ліпеня 574[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян III быў народжаным рымлянінам, вёў барацьбу супраць гальскіх біскупаў, якія адмаўлялі права Папы аднаўляць зрынутага імі біскупа. Завяршыў будаўніцтва базілікі апосталаў Філіпа і Якаба, якая была прысвечана вызваленню Італіі ад готаў і арыянскай ерасі. Усе матэрыяльныя дасягненні яго папства загінулі падчас уварвання лангабардаў, падчас якога Папскі Прастол больш за год не займаўся.

Магчыма Ян можа супадаць з іпадыяканам Янам, які сабраў калекцыю ўрыўкаў з «Грэчаскіх Бацькоў» і завяршыў пераклад «Vitae Patrum» на лацінскую мову, якую пачаў перакладаць яшчэ Папа Пелагій I[4].

Зноскі

  1. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  2. http://www.newadvent.org/cathen/08422a.htm
  3. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. Jeffrey Richards, «The Popes and the Papacy in the Early Middle Ages» (London: Routledge and Kegan Paul, 1979), p. 256

Спасылкі правіць