Японская антарктычная экспедыцыя

Япо́нская антаркты́чная экспеды́цыя 1910—1912 гадоў (яп.: 南極探検隊 Нанкёку танкэнтай) — першая антарктычная экспедыцыя, здзейсненая ў Японіі, мэтай яе было дасягненне Паўднёвага полюса. Узначальвалася лейтэнантам Сірасэ Нобу (1861—1946). Нягледзячы на адсутнасць адчувальных вынікаў, выклікала вялікі ўздым патрыятычных пачуццяў у Японіі.

Японская антарктычная экспедыцыя

Экспедыцыйнае судна «Кайнан-мару»
Краіна  Японская імперыя
Дата пачатку 29 лістапада 1910 года
Дата заканчэння 20 чэрвеня 1912 года
Кіраўнік Сірасэ Нобу
Склад

9 чалавек берагавой партыі, 18 чалавек суднавой каманды на момант выхаду ў мора

Дасягненні
  • Дасягнута шырата 80° 05' пд. ш.
  • Даследаваны горы Аляксандры

Падрыхтоўка і рыштунак правіць

Будучы начальнік экспедыцыі Сірасэ Нобу меў экспедыцыйны досвед, правёўшы ў 1893 годзе зімоўку ў ледзяной пячоры на востраве Шумшу, пабываўшы там і ў 1895 годзе. Пасля дэмабілізацыі ў званні лейтэнанта некаторы час жыў на Карафута. У пачатку ХХ стагоддзя ён стаў планаваць экспедыцыю да Паўночнага полюса, але пасля паведамленняў Кука і Піры, у 1909 годзе ён пачаў арганізацыю экспедыцыі на Паўднёвы полюс. Экспедыцыя не атрымала падтрымкі дзяржавы, паколькі прэм'ер-міністр Кацура Таро і старшыня Асацыяцыі падтрымкі экспедыцыі Акума Сігэнобу былі палітычнымі праціўнікамі. Рыхтаваць экспедыцыю прыйшлося на добраахвотныя ахвяраванні, была аб’яўлена нацыянальная падпіска, у якой удзельнічалі 10 000 чалавек. Экспедыцыя была вельмі абцяжаранай у сродках, рыштунак быў больш чым бедным. Напрыклад, правіянт уключаў 3000 штук сушанай трэскі для сабак, 11 тысяч сушаных грабеньчыкаў, 660 кг цукру, 2500 бляшанак мясных кансерваў, 562,5 кг тофу, 18 000 кг рысу, 2500 слоікаў фруктовых кансерваў, 2000 слоікаў прыправы і г. д. Істотнай часткай рыштунку былі 30 курыльскіх ездавых лаек, аддадзеных пад апеку каюраў-айнаў Ямабэ Ясуносукэ (айнскае імя Яёманэку) і Ханаморы Сінкіці (айнскае імя Сісіратока). Першапачаткова меркавалася выкарыстоўваць коней (Сірасэ кансультаваўся з удзельнікамі экспедыцыі Шэклтана), але месцы для стайняў і корму не аказалася на борце экспедыцыйнага судна.

Экспедыцыйным суднам стала былая рыбалоўная парусная шхуна. Яе абшылі жалезнымі лістамі, паставілі невялікі рухавік і далі імя «Кайнан-Мару» {{ніханго|«Кайнан-мару»|開南丸||«Асваенне Поўдня»). Судна даўжынёй 30 метраў мела водазмяшчэнне 204 тоны. Дапаможная паравая машына мела магутнасць усяго ў 18 к. с.

Ход экспедыцыі правіць

 
Начальнік экспедыцыі Сірасэ Нобу ў палярнай вопратцы.
 
Адзін з членаў экспедыцыі, каюр-айн Ямабэ Ясунасукэ.

29 лістапада 1910 года «Кайнан-Мару» выйшаў з Ёкагамы, узяўшы курс на поўдзень. Ужо першы этап плавання паказаў, што экспедыцыя будзе вельмі цяжкай. На экватары тэмпература ў трумах судна дасягнула 37 °C, сапсавалася частка крупы і кансерваў. Асабліва пакутавалі ад спёкі лайкі, пяць з якіх здохлі. Камандзе даводзілася займацца рыбнай лоўляй, здабыча складала значную частку рацыёну. Вельмі напружанай была сітуацыя з прэснай вадой: мыцца даводзілася дажджавой вадой, сутачны рацыён вады складаў адну кружку.

8 лютага 1911 года судна дабралася да Уэлінгтана, Новая Зеландыя, час для плавання на Поўдзень быў прапушчаны. Пакуль судна загружалася харчамі, здохла яшчэ чатыры лайкі. 11 лютага «Кайнан-Мару» рушыў далей. Вечарам 2 сакавіка пачаўся снегапад, на наступны дзень з’явіліся першыя айсбергі, а затым лядовыя палі, якія станавіліся ўсё шчыльней. Лейтэнант Сірасэ наважыўся адправіцца ў Аўстралію, да пачатку новага летняга сезону. 1 мая экспедыцыя прыбыла ў Сідней. Да таго часу на борце засталася ўсяго адна жывая лайка. Тут былі атрыманы звесткі аб «палярнай гонцы», якая разгарнулася паміж Скотам і Амундсенам, стала ясна, што японцы не змогуць з імі канкураваць.

Мясцовыя жыхары сустрэлі японцаў падазрона, а ў каманды нават не было грошай на гасцініцу. Капітан «Кайнан-Мару» Намура быў адпраўлены на радзіму для збору сродкаў і закупкі новай партыі ездавых сабак. З ім адправіліся некалькі членаў каманды, якія не вынеслі нягод шляху. Тыя людзі, што засталіся ў Сіднеі, у літаральным сэнсе слова жабравалі, а ў прэсе друкаваліся здзеклівыя матэрыялы пра «жоўтых гарыл, якія ўзяліся за заваяванне Паўднёвага полюса». У Аўстраліі экспедыцыі вялікую дапамогу аказаў сэр Уільям Эджварт Дэвід, удзельнік першай экспедыцыі Шэклтана, заваёўнік Паўднёвага Магнітнага полюса, які займаў тады пасаду прэзідэнта Аўстралійскага таварыства садзейнічання развіццю навукі. Ён апублікаваў артыкул аб экспедыцыі ў мясцовых газетах, ладзіў экскурсіі на «Кайнан-Мару» для збору сродкаў, дапамагаў парадамі, а таксама даў уласны сад для разбіўкі намётавага лагера японскай экспедыцыі. Сірасэ падарыў яму фамільны меч XVII стагоддзя, які захоўваецца цяпер у Аўстралійскім музеі.

У пачатку лістапада 1911 года з Японіі вярнуўся капітан Намура, з якім прыплыў яшчэ адзін каюр-айн Хасімура і 29 сахалінскіх лаек. 19 лістапада экспедыцыя зноў выйшла ў мора. 12 студзеня 1912 года «Кайнан-Мару» ўвайшоў у Кітовую бухту, дзе ўжо размясціўся «Фрам», які чакаў вяртання каманды Амундсена з Паўднёвага полюса. 27 студзеня адбылася сустрэча двух экспедыцый. Амундсен апісваў гэтую падзею ў іранічных танах:

«…Прэструд ладна здзівіўся, апынуўшыся тварам да твару з двума сынамі Ніпона, якія заўзята вывучалі нашу палатку і яе змесціва. Праўда, у ёй быў усяго-то адзін спальны мяшок ды прымус. Японцы першымі пачалі гутарку па-англійску, радасна тлумачачы нешта наконт nice day (цудоўнага дня) і plenty ice (багацця лёду). Заявіўшы, што ён цалкам згодны з такімі бясспрэчнымі фактамі, наш таварыш перавёў размову на пытанні, якія больш цікавілі яго. Госці расказалі, што яны зараз адзіныя насельнікі палаткі на краі бар'ера. Двое іх таварышаў сышлі ўглыб бар'ера займацца метэаралагічнымі назіраннямі, яны вернуцца праз тыдзень. „Кайнан Мару“ адправіўся да Зямлі Караля Эдуарда. Меркавалася, што судна вернецца да 10 лютага, забярэ берагавы атрад і возьме курс на поўнач. Прэструд запрасіў сваіх новых знаёмых наведаць нас у „Фрамхейме“ і, чым хутчэй, тым лепш; але яны ўсё не ішлі, а мы не маглі іх чакаць. Калі японцы ўсё ж наведалі „Фрамхейм“, яны могуць засведчыць, што мы зрабілі ўсё, каб нашым магчымым пераемнікам было добра».

Руаль Амундсен. Паўднёвы полюс

У 75 кіламетрах на ўсход ад Кітовай бухты 16 студзеня была знойдзена зручная гавань, названая Кайнан-Мару. (У 1956 годзе тут будзе заснаваная амерыканская база Little America V.) Бухта мела шмат цюленяў, на якіх айны тут жа разгарнулі паляванне, мяса стала асновай рацыёну палярнікаў, тлушч служыў выдатным палівам. Лагер экспедыцыі разгарнулі ў 2,5 км ад узбярэжжа. З-за непагадзі 27 студзеня, «Кайнан-Мару» вымушаны быў сысці ў мора.

20 студзеня атрад з пяці чалавек на чале з лейтэнантам Сірасэ накіраваўся на поўдзень. На вядучых санках, у якія запрэглі 15 лаек, сядзелі Сірасэ, айн Ханаморы і назіральнік Такэда. За імі ішла запрэжка з 13 сабак, цягнулі санкі з айнам Ямабэ і медыкам Міісё. Атрад узяў з сабой 800 кг грузу, які ўключаў палаткі, дваццацідзённы запас правіянту і розныя інструменты. Усе былі ў футравай вопратцы, на нагах — снегаступы. На сабак надзелі адмысловы абутак, каб палегчыць ім бег па снезе.

 
Экспедыцыя ў самым паўднёвым пункце шляху. 29 студзеня 1912 года.

Прасоўванне было павольным: у суткі ўдавалася праходзіць не больш за 15 км. Жыццё ўскладнялася антаганізмам паміж японцамі і айнамі: японскія члены экспедыцыі на прывалах начавалі ў намёце, айнаў ж пакідалі разам з сабакамі пад адкрытым небам. На шосты дзень паходу пачалася завіруха пры -25 °C, у шугавеі запрэжкі страцілі адна адну, што пагражала смяротнай небяспекай, паколькі навігацыйны компас размяшчаўся на адных нартах, а ўвесь рыштунак на другіх. Завея працягвалася 26 гадзін. 28 студзеня, на 9-ы дзень паходу, групы ўз'ядналіся. Дасягнуўшы 80° 05' пд. ш. на 156° 37' з. д., Сірасэ зразумеў, што каманда цалкам не гатовая да паходу і прыняў рашэнне вяртацца.

Сірасэ даў назву дасягнутаму месцу Снежная даліна Ямата (яп.: 大和雪原, Ямата юкіхара), падняў японскі сцяг, і абвясціў адкрытыя землі ўладаннямі Японіі. У снезе была пахаваная капсула з подпісамі ўсіх 10 000 ахвярадаўцаў экспедыцыі. 31 студзеня каманда вярнулася на ўзбярэжжа. З імі былі 26 ацалелых сабак.

Вяртанне правіць

 
Будынак музея, адкрытага ў гонар экспедыцыі Сірасэ.

2 лютага «Кайнан-Мару» вярнуўся ў Кітовую бухту. Цяжкая лядовая абстаноўка патрабавала неадкладнага вяртання. 4 лютага каманда была на борце свайго судна, з сабой узялі толькі 6 сабак, астатніх кінулі на ўзбярэжжы. 20 чэрвеня экспедыцыя вярнулася ў Токіа, прайшоўшы за год і сем месяцаў каля 48 000 км. Лейтэнант Сірасэ быў вымушаны вярнуцца ў Японію раней, адшукваць сродкі на выплату жалавання членам каманды. Для гэтага ён быў вымушаны прадаць уласны дом, экспедыцыйнае судна і ўсё абсталяванне, але грошай усё роўна не хапіла. Агульная сума выдаткаў на экспедыцыю дасягала 125000 ен, з якіх ён быў павінен 40000 ен (200 млн сучасных). Начальніку прыйшлося ўладкаваць лекцыйнае турнэ з дэманстрацыяй фільма, знятага ў экспедыцыі, але на выплату даўгоў спатрэбілася 23 гады.

У роднай вёсцы Сірасэ Нобу ўсталяваны помнік, а ў новым горадзе Нікаха (прэфектура Акіта, у мінулым — пасёлак Канаура) адкрыты музей заваёўнікаў Антарктыды  (яп.). Будынак нагадвае па форме эскімоскае іглу, на тэрыторыі музея ўсталяваны макет «Кайнан-Мару». Помнік экспедыцыі ўстаноўлены таксама ў Токіа, у скверы на пірсе раёна Сібаура; японцамі пастаўлены памятны знак на Сахаліне на сопцы побач з вёскай Лясная (Корсакаўскі раён Сахалінскай вобласці).

Літаратура правіць