Яснотка плямістая

Яснотка плямістая[3] (Lamium maculatum) — шматгадовая расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Мае абмежаванае выкарыстанне як дэкаратыўная культура, часам вядзе сябе, як пустазелле.

Яснотка плямістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lamium maculatum (L.) L. (1763) Sp. Pl. ed. 2: 809

Сінонімы
Lamium album var. maculatum L.basionym і іншыя (гл. ніжэй)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32541
NCBI  53163
EOL  579593
GRIN  t:400264
IPNI  448886-1
TPL  kew-107516

Апісанне правіць

Травяністая расліна вышынёй 20-80 см, з кароткімі падземнымі парасткамі. Усе надземныя часткі апушаныя. Сцёблы прамыя, у ніжняй частцы разгалінаваныя. Лісточкі на хвосціках, яйкападобнай або трохкутнай формы, пілаватыя па краі. Кветкі сабраны ў шматкветкавыя кольцы. Чашачка кветкі званочкавая, з трохкутнымі вострымі і досыць доўгімі зубцамі. Вяночак двухгубы, з кольцам валасінак у зеве, верхняя губа шлемападобнай формы, ніжняя — трохлопасцевая. Трубачка вяночка выгнутая, бакавыя лопасці ніжняй губы з шылаватым зубцом.

Экалогія і распаўсюджанне правіць

Цвіце ў чэрвені-жніўні.

Арэал ахоплівае ўсе ўмераныя вобласці Еўропы, Заходнюю Азію (у прыватнасці, Турцыю, Сірыю) і Заходні Кітай. Ва Украіне расце ў лясах, у хмызняковых зарасніках амаль паўсюдна, акрамя паўднёвага стэпу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Гамуля Ю.  Г.  Расліны Украіны / за рэд. А.  М.  Утєвської.  — X.: Фактар, 2011.  — 208 с.  — C. 96