Яфрэм Смаленскі

(Пасля перасылкі з Яфрэм-манах)

Яфрэм Смаленскі (? — пасля 1238 года) — старажытнабеларускі пісьменнік, праваслаўны святар, манах, цудатворца, вялебны, вучань Аўрамія Смаленскага.

Яфрэм Смаленскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў старабеларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся і жыў у Смаленску. Праславіўся тым, што напісаў «Жыццё Аўрамія Смаленскага» (каля 1240 года), дзе паказаў Аўрамія як чалавека, які пераносіў пакуты і здзекі, пакуль да яго не прыйшло сапраўднае прызнанне. Адрозніваўся пакорнасцю і любоўю да блізкіх, з’яўляўся старанным пераймальнікам свайго духоўнага айца. Памяць яго святкуецца 21 жніўня ў дзень памяці вялебнага Аўрамія Смаленскага і ў тыдзень перад днём святкавання Смаленскай іконы Божай Маці (28 ліпеня).

Згадванні правіць

Паводле «Аповесці аб перамогах маскоўскай дзяржавы» (сярэдзіна XVII ст.), у якой апісываюцца падзеі Смуты пачатку XVII ст. ў Расіі (якая была цераз 350 гадоў пасля смерці Яфрэма Смаленскага), разам з Аўраміям Смаленскім Яфрэм Смаленскі маліўся за перамогу смалян над паўстанцамі:

  ...Тогда благодаря неизреченному милосердию всесильного бога и заступничеству пречистой его матери, и молитвам страстотерпца великомученика Меркурия, смоленского чудотворца, и преподобных отцов наших Авраамия и Ефрема, смоленских чудотворцев, и всех святых молитвам воины города Смоленска, всю надежду свою на бога возложив и всю печаль отбросив, пошли с радостью и ничего не боясь, и силой всесильного бога укрепились, и пришли на некое место, называемое Царево Займище, и тут множество бунтовщиков побили и живых захватили, и совсем их оттуда изгнали, и место очистили...
«ПОВЕСТЬ О ПОБЕДАХ МОСКОВСКОГО ГОСУДАРСТВА», http://www.vostlit.info/Texts/rus6/Pobed/frametext.htm
 

Зноскі

Спасылкі правіць