Яхі́дны (Tachyglossidae) — млекакормячыя жывёлы атрада аднапраходных.

Яхідны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tachyglossidae Gill, 1872

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552308
NCBI  9259
EOL  1680
FW  39742

Пашыраны ў Аўстраліі, на Тасманіі і паўночным усходзе Новай Гвінеі.

Даўжыня цела жывёліны да 53 см. Хвост вельмі кароткі. Цела зверху ўкрыта калючкамі, жоўтымі каля асновы і чорнымі ўверсе. Галава з доўгай цыліндрычнай «дзюбай», прамой ці крыху выгнутай уверх. Язык чэрвепадобны, даўжынёй да 25 см. У самак на перыяд размнажэння ўтвараецца вывадковая сумка з двума млечнымі залозістымі палямі, у якой выношваецца дзіцяня, што вылупліваецца з яйца.

Жывуць яхідны ў лясах і камяністых кустовых стэпах. Кормяцца беспазваночнымі.