Яўгенія Сямёнаўна Мірашнічэнка

Яўгенія Сямёнаўна Мірашнічэнка (укр.: Євгенія Семенівна Мірошниченко; 12 чэрвеня 1931, с. Першае Савецкае, Харкаўская вобласць, Украінская ССР — 27 красавіка 2009, Кіеў) — украінская оперная спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1965). Герой Украіны (2006). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).

Яўгенія Сямёнаўна Мірашнічэнка
Род дзейнасці оперная спявачка, дацэнт, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1931(1931-06-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 2009(2009-04-27)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР Заслужаны артыст Украінскай ССР
Hero of Ukraine, Order of the State Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Дзяржаўная прэмія СССР
Honored badge of merit of the President of Ukraine
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі honorary citizen of Kyiv

Біяграфія правіць

Яўгенія Мірашнічэнка нарадзілася 12 чэрвеня 1931 года. У лістападзе 1943 года, пасля вызвалення Харкава, сярод дзяцей загінулых бацькоў паступіла ў Харкаўскае спецыялізаванае жаночае рамеснае вучылішча № 5 па спецыяльнасці слесар-зборшчык радыёапаратуры. Спявала ў ансамблі «Працоўныя рэзервы», які прадстаўляў Украіну на аглядзе мастацкай самадзейнасці ў Маскве. Тады ж пачала выступаць на канцэртах у Кіеве, Маскве, у Вялікім тэатры і Крамлі перад членамі ўрада.

У 1951 годзе скончыла Харкаўскае музычнае вучылішча (з 1968 — імя Б. М. Лятошынскага). У 1957 годзе скончыла Кіеўскую кансерваторыю (цяпер Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя П. І. Чайкоўскага) у М. Э. Данец-Тэсэйр. Падчас вучобы працягвала выступаць у кіеўскім ансамблі «Працоўныя рэзервы».

З 1957 года — салістка Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, дзе працавала да 1994 года. У 1961 годзе стажыравалася ў Італіі, у тэатры «Ла Скала» (Мілан) у вядомай спявачкі і педагога Эльвіры дэль Ідальга.

Выступала і як канцэртная спявачка — у рэпертуары арыі з опер, рамансы і песні рускіх і ўкраінскіх кампазітараў. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой: Балгарыя, Польшча, Румынія, Югаславія, Канада, ЗША, Францыя, Японія, Кітай і інш.

Запісвалася на радыё, грамкпласцінкі.

Валодала лёгкім і рухомым голасам, які свабодна дасягаў высокіх нот у верхнім рэгістры, выкананне адрознівалася вакальным майстэрствам, тэмпераментам і жвавасцю.

З 1980 года выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1990 — прафесар).

З 1996 года — член прэзідыума Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны імя Т. Шаўчэнкі. Член апякунскай рады Украінскага фонду культуры.

Зноскі