Яўген Іванавіч Сярмяжка

вучоны ў галіне педагогікі

Яўген Іванавіч Сярмя́жка[3] (2 мая 1934 — 2012[4][5]) — вучоны ў галіне педагогікі, кандыдат педагагічных навук (1967), прафесар (1990). Выдатнік народнай адукацыі БССР (1982). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998)[4].

Яўген Іванавіч Сярмяжка
Дата нараджэння 2 мая 1934(1934-05-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2012[2]
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук[1] (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Пружанка[3] (Бярэзінскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1957 годзе скончыў Полацкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працоўную дзейнасць дзейнасць пачынаў настаўнікам Жодзішскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці[6]. У 1967 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка»[4]. У 1965—1974 і 1976—1980 гадах працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. У 1974—1976 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы на Кубе, дзе быў светнікам-кансультантам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Куба. У 1980—2012 гадах Я. І. Сярмяжка працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, у 1980—1990[3] гадах займаў пасаду загадчыка кафедры педагогікі, з 1990 года — прафесар.

Навуковая дзейнасць правіць

Я. І. Сярмяжка аўтар і сааўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[6], па беларускай народнай педагогіцы, праблемах сямейнага выхавання, падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

Сярод апублікаванага:

  • Отец как воспитатель. Воспитание в семье — Материалы для докладов, лекций и т. п. — Минск: О-во «Знание» БССР, 1981. — 18 с.; 20 см;
  • Подумаем вместе : задания и упражнения / Е. И. Сермяжко. — Минск : Народная асвета, 1984. — 126, [2] с. — (Семейная педагогика);
  • Сермяжко Е. И., Овчинников Р. Н. Учителю-стажеру : Некоторые пед. рекомендации. — 2-е изд., доп., с изм. — Минск : Народная асвета, 1985. — 128 с. ; 16 см;
  • Настольная книга родителей: хрестоматия по семейному воспитанию / Составители: В. В. Чечет, Е. И. Сермяжко — Мн.: Народная асвета, 1987. — 173, [2] с. ; 20 см;
  • Методические рекомендации по организации работы с родителями — 3-е изд., исправленное и дополненное / Кривоносова И. Г., Сермяжко Е. И. — Гродно : ГрГУ, 1990. — 22, [1] с. : табл. ; 20 см;
  • Праблемы дзяцей у сям’і / Я. І. Сярмяжка, Б. В. Стральцоў — Мн.: Народная асвета, 1993. — 78, [2] с. ; 20 см;
  • Нарысы педагагічнай думкі беларускага народа / Сярмяжка, Я. І., Паўлава Л. П., Зайцава Л. Г., Петухова Л. Л., Баранаў Г. А., Гадунова Т. Ю., Глякава М. Д., Сямёнава, В. В. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1995. — 131 с. ; 20 см;
  • Семейная педагогика в вопросах и ответах: пособие для педагогических специальностей высших учебных заведений / Е. И. Сермяжко — Могилёв : МГУ, 2001. — 125, [2] с. ; 20 см. — ISBN 985-6586-50-X;
  • Основы учительской профессии: [пособие] / Баранов Г. А., Веракса, З. В., Сермяжко, Е. И.; Министерство образования Республики Беларусь, Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова — Могилёв : МГУ, 1998. — 96 с. ; 20 см.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць