Яўген Іванавіч Фаміных

Яўген Іванавіч Фаміных (24 снежня 1906 — 22 мая 1977) — савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (з 27.06.1945), Герой Савецкага Саюза[1][2]. Камандаваў 25-м танкавым корпусам, які раззброіў і паланіў армію Уласава.

Яўген Іванавіч Фаміных
Дата нараджэння 24 снежня 1906(1906-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1977(1977-05-22) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19281960
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 29-ы танкавы корпус
25-ы танкавы корпус
25-я танкавая дывізія
6-я гвардзейская танкавая армія
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Іншых дзяржаў

Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 снежня 1906 года на станцыі Койданава (Дзяржынск), Мінскай губерні ў сям’і рабочага. У 1914 годзе пераехаў на пастаяннае пражыванне ў Залатавуст. Пасля заканчэння паравознай школы, вучнем слесара паступіў у паравознае дэпо. З 1925 года — член ВКП(б)/КПСС. З 1926 года па лістапад 1928 года — сакратар мясцовага райкама ВЛКСМ.

На службе ў Чырвонай Арміі правіць

У лістападзе 1928 года прызваны ў Чырвоную Армію. У 1929 годзе скончыў палкавую школу 11-га чыгуначнага палка. У верасні 1930 года звольнены ў запас.

У маі 1931 г. зноў прызваны на службу і накіраваны на вучобу ў Саратаўскую бранятанкавую школу. З лістапада 1935 года — слухач ВАМіМ РСЧА імя І. В. Сталіна  (руск.). У маі 1941 года, пасля заканчэння вучобы, прызначаны камандзірам батальёна цяжкіх танкаў 45-га танкавага палка 23-й танкавай дывізіі ПрыбАВА.

Вялікая Айчынная вайна правіць

Вайну сустрэў на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у памежнай бітве ў Прыбалтыцы  (руск.).

У жніўні 1941 года прызначаны камандзірам цяжкіх танкаў 56-га танкавага палка 28-й танкавай дывізіі. У канцы жніўня цяжка захварэў і быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. Са снежня 1941 — выкладчык тактыкі 2-га Харкаўскага танкавага вучылішча.

У красавіку 1942 года прызначаны старэйшым памочнікам начальніка аператыўнага аддзела 8-га танкавага корпуса. Быў паранены.

У кастрычніку таго ж года прызначаны начальнікам штаба 25-й танкавай брыгады. З лістапада 1942 года — камандзір 12-га асобнага гвардзейскага танкавага палка прарыву, з сакавіка 1943 года — начальнік штаба.

З ліпеня 1944 года — камандзір 29-га танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі. Корпус асабліва вызначыўся ў танкавай бітве пад Прохараўкай  (руск.), Белгародска-Харкаўскай  (руск.), Кіраваградскай  (руск.), Корсунь-Шаўчэнкаўскай  (руск.), Уманска-Баташанскай  (руск.), Вільнюскай  (руск.), Мінскай і Каўнаскай  (руск.) наступальных аперацыях, пры вызваленні гарадоў: Кіраваграда, Звянігародка, Умань, Барысаў, Маладзечна, Вільнюс.

З 10 лістапада 1944 года і да канца вайны — камандзір 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі. Пад камандаваннем Я. І. Фаміных корпус удзельнічаў у Сандамірска-Сілезскай  (руск.), Ніжня-Сілезскай  (руск.) і Берлінскай наступальных аперацыях, вызваленні гарадоў: Остраў, Фрайштадт  (руск.), Глогаў, Котбус, Любен  (руск.).

За ўмелае кіраўніцтва часцямі корпуса пры фарсіраванні ракі Одэр і ў наступе на берлінскім напрамку генерал-маёр Я. І. Фаміных быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

12 мая 1945 года, у раёне горада Прагі, часткамі 25-га танкавага корпуса генерал-маёра Я. І. Фаміных быў узяты ў палон генерал Уласаў.

Пасляваенны час правіць

 
Магіла Фаміных на Ваганькаўскіх могілках Масквы

З ліпеня 1945 па студзень 1947 года камандаваў 25-й танкавай дывізіяй ЦГВ, у якую быў ператвораны 25-й танкавы корпус. 27 ліпеня 1945 года, Я. І. Фаміных прысвоена званне генерал-лейтэнант танкавых войскаў.

У снежні 1948 г. з залатым медалём скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава.

У студзені 1949 года прызначаны камандуючым БТіМВ ЗакВО. З сакавіка 1953 года — 1-й намеснік начальніка Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя І. В. Сталіна.

З лютага 1958 года — камандуючы 6-й гвардзейскай танкавай арміяй. З верасня 1960 года ў адстаўцы.

Памёр 22 мая 1977 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Узнагароды правіць

Цікавыя факты правіць

  • За гады вайны быў паранены 4 разы[1].

Памяць правіць

  • У гонар Я. І. Фаміных названая адна з вуліц у яго родным Дзяржынску.
  • У школе № 90 горада Залатавуста створаны музей гісторыі школы «Людзям будучыні», у якім захоўваюцца матэрыялы пра Фаміна. Гэтак жа яго імя носіць трамвай, пабудаваны на сродкі ад сабранага вучнямі гэтай школы металалому.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.: Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 2. — С. 193—194. — ISBN 5-901679-08-3.


Спасылкі правіць

Яўген Іванавіч Фаміных на сайце «Героі краіны»