Яўген Нікіфаравіч Баркоўскі
Яўге́н Нікі́фаравіч Баркоўскі (27 жніўня 1910, Вільня — 13 мая 1997, Масква) — генерал-лейтэнант-інжынер (1968)[1]. Заслужаны будаўнік РСФСР (1970).
Яўген Нікіфаравіч Баркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1997 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1932-1972 |
Званне |
|
Камандаваў | інжынернай службай ваенна-марской базы |
Бітвы/войны | ВАВ |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 1972 |
Біяграфія правіць
Беларус. З 1928 года працаваў у Гомелі слесарам паравозарамонтнага завода. З 1932 у ВМФ. Скончыў Ваенна-транспартную акадэмію ў 1939. У гады Вялікай Айчыннай вайны на Чарнаморскім і Паўночным флатах, начальнік інжынернай службы ваенна-марской базы. Удзельнік абароны Севастопаля , Запаляр'я . Да чэрвеня 1972 года ў ВМФ[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны 5 ордэнамі, медалямі. Ленінская прэмія ў галіне навукі і тэхнікі 1984 году.
Зноскі
Літаратура правіць
- Баркоўскі Яўген Нічыпаравіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. Мінск. 1970. С. 152.
- Баркоўскі Яўген Нічыпаравіч. // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне 1941—1945. Энцыклапедыя. Мінск. 1990. С.63.
- Баркоўскі Яўген Нічыпаравіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 308.