Яўген Андрэевіч Саматыя
Яўген Андрэевіч Саматыя (1912 — кастрычнік 1944) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў БССР[1].
Яўген Андрэевіч Саматыя | |
---|---|
Дата нараджэння | 1912 |
Дата смерці | 1944 |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям'і служачага. Вучыўся ў польскай школе ў Мінску. Настаўнік малявання здолеў абудзіць у дзецях схільнасць да жывапісу, некалькі вучняў з класу сталі мастакамі. Яўген з 13 гадоў пісаў алеем копіі карцін, нацюрморты. Па сканчэнні школы ў 1930 годзе працаваў мастаком па афармленні газетных клішэ і малюнкаў у газеце «Чырвоная змена». У 1931 годзе паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум на аддзяленне паліграфіі. У Віцебску пазнаёміўся з будучай жонкай Лідзіяй, 4 ліпеня 1934 года яны ажаніліся.[2]
У кастрычніку 1934 года Яўген прызваны ў армію, служыў на Далёкім Усходзе, быў палкавым мастаком. Апынуцца ў краі незвычайных пейзажаў, убачыць мора было ўдачай для мастака. У 1936 годзе дэмабілізаваны. Разам з сям'ёй жыў у доме бацькоў на Замячэтным завулку (пазней зав. Калгасны, цяпер не існуе) Татарскага прадмесця ў Мінску[3]. Да студзеня 1937 года працаваў у выдавецтве, затым мастаком-афарміцелем у Палацы піянераў і школьнікаў. У 1937 годзе нарадзіўся сын Валянцін. У тым жа 1937 годзе бацька Яўгена быў рэпрэсаваны. У ліпені 1941 года мабілізаваны ў РСЧА, у кастрычніку 1944 года сяржант Я. Саматыя знік без вестак.[2]
Творчасць правіць
Пісаў пейзажы, нацюрморты, партрэты, рабіў малюнкі. Сваякі захоўваюць чатыры карціны, серыі малюнкаў «Краявіды Мінска», «Краявіды Віцебска», «Далёкаўсходнія замалёўкі», партрэты бацькі і іншых сваякоў[2].
Галерэя правіць
Памяць правіць
На будынку Саюза беларускіх мастакоў у Мінску усталявана мемарыяльная дошка з імёнамі мастакоў, у т.л. Яўгена Саматыі, якія загінулі ў 2-й сусветнай вайне.[2]
Зноскі
Літаратура правіць
- Авринская Е. От прадедов, из тьмы веков…(недаступная спасылка) // Вечерний Минск, 24.03.2011.
- Александровіч Р. Мае ўражанні ад юбілею // Байрам № 4, 1997. — С. 24-30.
- Лошицкая М. Художник из прошлого // Падарожнік № 9, 1997. — С. 17-20.
Спасылкі правіць
Яўген Андрэевіч Саматыя на Вікісховішчы |
- Крэпак Б. Колер змагання — колер Перамогі // «Мастацтва» № 9, 2009. — С. 24-27.
- Налівайка Л. Дз. Калекцыя станкавай графікі перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў зборах НММ РБ(недаступная спасылка) // «Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь», вып. 6., 2005. — Мн.: «Белпрынт», 2007. — С. 146—156.
- https://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=7709855&page=1