Яўген Сяргеевіч Кавыршын

Яўген Сяргеевіч Кавыршын (нар. 25 студзеня 1986, Электрасталь) — беларускі хакеіст, нападаючы. Выхаванец электрастальскага хакея. У цяперашні час з’яўляецца гульцом чарапавецкай «Северсталі», якая выступае ў КХЛ.

Яўген Сяргеевіч Кавыршын
Пазіцыя Цэнтральны нападаючы
Рост 176 см
Вага 78 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Нарадзіўся

25 студзеня 1986(1986-01-25) (38 гадоў)

Кар'ера
2004—ц. ч.
Клубы
Сцяг БеларусіБрэст
(2004—2006)
Сцяг БеларусіКерамін
(2006—2009)
Сцяг БеларусіДынама Мінск
(2009, 2010)
Сцяг БеларусіШахцёр
(2009—2011)
Сцяг РасііСеверсталь
(2011—н. ч.)

Кар’ера правіць

Яўген Кавыршын пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2004 годзе ў складзе клуба беларускай экстралігі «Брэст», выступаючы да гэтага за фарм-клуб роднага электрастальскага «Крышталя». За два сезоны, праведзеныя у «Брэсце», Яўген правёў на пляцоўцы 44 матчы, у якіх ён набраў 6 (1+5) ачкоў, пасля чаго падпісаў кантракт з «Керамінам». У сваім першым жа сезоне ў складзе новага клуба Кавыршын стаў уладальнікам сярэбраных медалёў беларускага першынства, а год праз ён разам з камандай падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару. Усяго ў складзе «Кераміна» Яўген правёў тры сезоны, набраўшы за гэты час 61 (20 41) ачко ў 109 матчах.

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Дасягненні правіць

  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007, 2010.
  • Чэмпіён Беларусі 2008.
  • Уладальнік Кубка Шпенглера 2009

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі правіць