Яўхім Яўсеевіч Кіпель

(Пасля перасылкі з Яўхім Кіпель)

Яўхім Яўсеевіч Кіпель (25 снежня 1895, Байлюкі, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) — 27 ліпеня 1969, ЗША. Крыптанімы: К-ль; Я.К-ль) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.

Яўхім Яўсеевіч Кіпель
Дата нараджэння 25 снежня 1895(1895-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1969(1969-07-27) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Вітаўт Кіпель
Род дзейнасці публіцыст, педагог, палітык, палітычны актывіст, біёлаг, настаўнік
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][1] і біялогія[1]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Яўхім Кіпель у 1921 годзе

З 1915 года — удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 года — у Чырвонай Арміі. З 1921 года — у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 19221927 гадах выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 года — сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзеня 1928 года — аспірант БДУ, у кастрычніку 1929 года выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка 1930 года — выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.

Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 сакавіка 1931 года высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снежні 1935 года, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940 года. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня 1942 года ў Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газету «Голас вёскі». З 1944 года — кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй.

З сярэдзіны 1944 года — у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю».

З 1950 года — у ЗША, з 1951 года ўваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб’яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку. Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 года.

Творы правіць

  • Шляхі да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, № 2;
  • Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15;
  • Эпізоды. Нью Ёрк, 1998.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць