Яўхім Майсеевіч Фамін
Яўхім Майсеевіч Фамін (15 студзеня 1909, Калышкі, Лёзненскі раён — 26 чэрвеня 1941, Брэст) — савецкі афіцэр, палкавы камісар, намеснік камандзіра 84-га стралковага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай дывізіі. Адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года.
Яўхім Майсеевіч Фамін | |
---|---|
руск.: Ефим Моисеевич Фомин | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1941[2] (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, 23rd Rifle Division[d], 6th Rifle Division[d] і пяхота |
Званне | Палкавы камісар |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і (бацька — каваль, маці — швачка). Пасля смерці бацькоў выхоўваўся цёткай, потым дзядзькам. У 1921 годзе быў вучнем цырульніка, затым шаўца ў Віцебску. У 1922 годзе прыняты выхаванцам у Віцебскі дзіцячы дом. У 1924 годзе прыняты ў камсамол. У 1927—1929 гг. — Пскоўская акруговая камуністычная партыйна-савецкая школа II ступені. У 1929 г. — Каломенская савецкая партыйная школа. Па заканчэнні працаваў інструктарам Каломенскага райкама партыі. У 1930 годзе ўступіў у шэрагі УКП(б). У 1932 годзе па партыйнай мабілізацыі накіраваны на партыйна-палітычную працу ў РСЧА. Сакратар камсамольскай арганізацыі зенітнага палка, палітрук роты, інструктар палітаддзела стралковай дывізіі, ваенны камісар стралковага палка.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- ↑ Yefim Moiseevich Fomin // TracesOfWar
- ↑ https://bibliopskov.ru/fomin.htm