.мон — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Манголіі. Кіруецца .MN Registry, Datacom. Даменнае імя складаецца з трох першых літар назвы краіны.

.мон
Увядзенне 2014
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Актыўны
Прызначэнне Аб'екты, звязанныя з Манголіяй
Вэб-сайт mon.mn

Гісторыя правіць

У 2012 годзе ў Манголіі быў зарэгістраваны новы топ-дамен, прызначаны для даменных імёнаў на мангольскай мове. Рэгістрацыя дамена адкрылася ў маі 2014 года.[1][2] У той жа месяц пачаў дзейнічаць першы сайт http://мон.мон.

Зноскі

Гл. таксама правіць