.22 Short (.22 Шорт, .22 Kurz, .22 Курц) — дробнакаліберны ўнітарны патрон кольцавага ўзгарання 22-га калібра (5,6 мм), адзін з найменш магутных у сваім класе.

.22 Short (з лева) разам з патронам .22 Long Rifle (з права)

Гісторыя правіць

.22 Short — найстарэйшы патрон з усіх патронаў, якія зараз вырабляюцца. Быў створаны прыкладна ў 1857 годзе вядомай амерыканскай зброевай фірмай Smith & Wesson для рэвальвера Smith and Wesson Model 1. У першыя гады патрон менаваўся проста .22 (г. зн. калібр, які меў 0,22 дзюйма), але пасля з’яўлення ў 1871 годзе даўжэйшага патрона .22 Long Rifle ён атрымаў сваё цяперашняе найменне short, г. зн. кароткі. Назва адпавядае вонкаваму выгляду гэтага сапраўды малюсенькага боепрыпасу — даўжыня патрона ўсяго 17,5 мм. Аднак гэты патрон можа пры энэргіі 95 Дж развіць хуткасць 319 м/с.

 
Кішэнны амерыканскі рэвальвер NAA22S пад .22 Short

Патрон быў першапачаткова прызначаны для малагабарытных рэвальвераў, якія служылі сродкам самаабароны. Аднак пад яго з’явілася шмат мадэляў і доўгай зброі.

У першыя гады ён выпускаўся з зарадам з дымлівага пораху. Услед за вынаходствам бяздымнага пораху ў 1887 годзе, гэты тып патрона атрымаў у спартыўных стралковых колах самае шырокае распаўсюджванне.

Асаблівасці і ўжыванне правіць

.22 Short — маламагутны патрон. Аддача пры стральбе ім практычна не адчуваецца. Пачатковая хуткасць кулі ў яго невялікая, звычайна ў межах 320—350 м/с, што прыкладна роўна хуткасці шроту паляўнічай стрэльбы. Адсутнасць аддачы, адносна слабы гук стрэлу (пры выкарыстанні глушыцеля, гук стрэла амаль не чутны) і малая дальнасць палёту кулі робяць гэты патрон вельмі падыходным для пачатковага навучання стральбе, напрыклад у школьных цірах. Патрон .22 Short апынуўся моцна поцеснены патронам .22 Long Rifle, але па-ранейшаму ўжываецца даволі шырока.

Ён выпускаецца пераважна са свінцовай безабалонкавай куляй, аднак існуюць варыянты і з амяднённай куляй (мае ў галаўной частцы экспрэсную пустэчу). Зрэшты, для палявання ён падыходзіць дрэнна — дульная энергія кулі дастатковая толькі для стральбы жывёл не больш буйнога пацука, хаця ў прынцыпе, гэтым патронам можна біць птушку. Аднак эфектыўная далёкасць стральбы — максімум 50 метраў — абмяжоўвае яго ўжыванне па птушцы. Таму асноўная ніша патрона .22 Short — спартыўная стральба.

Патронам .22 Short пры неабходнасці можна страляць са зброі пад даўжэйшыя патроны сямейства .22 з мінімальнымі стратамі, паколькі дыяметр кулі ў яго, як і ў даўжэйшых «субратаў» такі жа, як і ў гільзы. Паляўнічыя часам у якасці змушанай меры ўжываюць яго пры здабычы пушнога звера, устаўляючы яго ў «мялкашкі» (напрыклад, стрэльбу ТОЗ-8) разлічаныя на патрон .22 Long Rifle.

У продажы патрон .22 Short знайсці нескладана — яго вырабляе большасць зброевых фірмаў. Кошт яго вельмі невялікі, што яшчэ больш падвышае яго значэнне як масавага вучэбнага боепрыпасу.

Спасылкі правіць