.cw — запланаваны нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Кюрасаа[1] (Нідэрландскія Антыльскія астравы), які пакуль не выкарыстоўваецца. Зацверджаны 15 снежня 2010 года[2]. Гэта рашэнне рушыла ўслед за роспускам аўтаноміі Нідэрландскія Антыльскія астравы і прысваеннем 10 кастрычніка 2010 года Кюрасаа новага статусу самакіравальнай дзяржавы ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. У наш час выкарыстоўваецца нацыянальны дамен верхняга ўзроўню Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў (.an).

.cw
Увядзенне 2010
Тып дамена нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус рэзервовы
Арганізатар Універсітэт Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Прызначэнне Аб'екты, звязаныя з Кюрасаа
Выкарыстанне не даступны да выкарыстання
DNSSEC няма
Вэб-сайт uoc.cw/cw-registry

Зноскі

  1. Delegation Record for .CW. IANA (20 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 7 ліпеня 2013.
  2. ISO 3166-1 Newsletter VI-8 (2010-12-15): Code elements for Bonaire, Saint Eustatius and Saba, Curacao and Sint Maarten (Dutch part), update of other territories and minor corrections. 2010-12-15.

Спасылкі правіць