1-я Беларуская партызанская брыгада (2-га складу)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

1-я Беларуская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе вылучанага ў ліпені 1-й Беларускай партызанскай брыгадай першага складу атрада А. Дз. Гурко (былы атрад А. П. Дзіка, створаны ў лютым 1942 года). Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Лепельскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (538 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

1-я Беларуская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 538 партызан (28 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Сенненскі, Лепельскі, Халопеніцкі раён
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • А. Дз. Гурко;
  • Р. У. Шкрэда

Склад правіць

  • 1-ы атрад;
  • 2-гі атрад;
  • 3-і атрад.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

  • А. Дз. Гурко;
  • Р. У. Шкрэда

Камісар правіць

  • Р. У. Шкрэда

Начальнік штаба правіць

  • М. М. Бальшакоў

Гісторыя правіць

Партызаны рабілі дыверсіі на дарогах ХалопенічыЛепель, Халопенічы — Сянно, Халопенічы — Крупкі, Лепель — Барысаў. У сакавіку 1944 года знішчылі нямецкі ахоўны пункт моста цераз раку Эса на шляху Халопенічы — Сянно. У маі — чэрвені 1944 года ў час карнай аперацыі «Баклан» удзельнічалі ў абароне Сенненскай зоны, з баямі выйшлі з акружэння, захапілі мост цераз раку Эса і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі.

Зноскі

Літаратура правіць