100-я Глуская партызанская брыгада
100-я Глуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 6 верасня 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Глускага і Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (512 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
100-я Глуская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Палескае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 512 партызан (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Глускі, Акцябрскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | І. М. Кулікоўскі |
Гісторыя правіць
Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгуначным участку Калінкавічы — Лунінец і на шашэйных дарогах. Правялі больш за 140 адкрытых і засадных баёў, у выніку разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бярозаўка, Касарычы, Катка Глускага, Альбінск, Ламавічы Акцябрскага раёнаў. 8 верасня 1943 года на чыгуначным участку Калінкавічы — Пціч падарвалі каля 700 рэек. Атрад імя Будзённага за час дзейнасці падарваў 16 эшалонаў, 38 аўтамашын, 2 цягачы, 2 бронетранспарцёры, знішчыў 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У красавіку 1944 года брыгаду блакіравалі карнікі. У выніку 14-дзённых баёў партызаны прарвалі блакаду.
Склад правіць
- атрад Б. М. Кулікова (пазней імя Будзённага, арганізаваны ў красавіку 1942 года);
- атрад П. Я. Ігуменава (пазней «За Савецкую Радзіму», арганізаваны ў студзені 1942 года на базе групы А. Г. Балахонава, якая дзейнічала з 1941 года);
- атрад І. А. Бабіча (пазней імя Калініна, арганізаваны ў студзені 1943 года).
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісары правіць
- А. Я. Жулега;
- Дз. Н. Удалой;
- П. Р. Чарнушын.
Начальнік штаба правіць
- Ігуменаў.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.