100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC (англ.: The 100 Greatest Films of the 21st Century) — гэта спіс, складзены ў жніўні 2016 года Брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй (BBC)[1]. Ён быў складзены на падставе меркавання 177 крытыкаў з усяго свету, кожнага з якіх папрасілі назваць дзесяць найлепшых фільмаў, выпушчаных пасля 2000 года ўключна[2].

Адметнасці спісу правіць

«BBC Culture» папрасілі 177 кінакрытыкаў з усяго свету скласці рэйтынг з дзесяці фільмаў, знятых у XXI стагоддзі, якія яны лічаць найвялікшымі. Удзельнікам было дазволена выбіраць з карцін, выпушчаных са студзеня 2000 года па чэрвень 2016 года (калі былі сабраны ўсе адказы). Затым кожнаму фільму, пералічанаму ў адказах, налічваліся балы ў залежнасці ад іх месца. Калі фільм займаў першае месца ў спісе крытыка, ён атрымліваў дзесяць балаў, а фільм, які займаў дзясятае месца, атрымліваў адзін бал.

177 крытыкаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, паходзілі з 36 краін, прычым найбольшая колькасць (81) была са Злучаных Штатаў Амерыкі, за імі ішла Вялікабрытанія. Сярод крытыкаў былі 122 мужчыны і 55 жанчын. Большасць удзельнікаў галасавання — рэцэнзенты газет і часопісаў, інтэрнэт-рэцэнзенты і навукоўцы[3].

У выніковы спіс трапілі 102 карціны з-за нічыёй паміж «Карласам[en]», «Рэквіемам па мары[en]» і «Тоні Эрдманам» на сотым месцы[4][5].

Лідарамі сярод рэжысёраў у выніковым спісе сталі Апічатпонг Вірасетакул[en], Крыстафер Нолан, Уэс Андэрсан, Пол Томас Андэрсан, Міхаэль Ханэке і браты Коэн — яны маюць па тры фільмы ў спісе. Найлепшым анімацыйным фільмам у спісе сталі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі — фільм атрымаў 4-е месца ў спісе. Найлепшым неангламоўным фільмам спісу стаў «Любоўны настрой» — фільм заняў 2-е месца ў спісе. Найлепшым фільмам з удзелам брытанскай вытворчасці стала карціна «Дзіця чалавечае», заняўшы 13-е месца. Толькі чатыры фільмы са спісу былі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшы фільм: «Старым тут не месца» (2008[en]), «Уладар буры[en]» (2010[en]), «12 гадоў рабства» (2014[en]) і «У цэнтры ўвагі[en]» (2016).

Спіс правіць

Фільм Рэжысёр(ы) Краіны-вытворцы Год
1 «Малхоланд Драйв[en]» Дэвід Лінч  ,   2001
2 «Любоўны настрой» Вонг Карвай[en]  ,   2000
3 «І будзе кроў[en]» Пол Томас Андэрсан   2007
4 «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі   2001
5 «Малалецтва[en]» Рычард Лінклейтэр   2014
6 «Вечнае ззянне чыстага розуму» Мішэль Гондры[en]   2004
7 «Дрэва жыцця» Тэрэнс Малік   2011
8 «Адзін і два[en]» Эдвард Янг[en]  ,   2000
9 «Развод Надзера і Сімін[en]» Асгар Фархадзі[en]   2011
10 «Старым тут не месца» Джоэл Коэн, Ітан Коэн   2007
11 «Унутры Льюіна Дэвіса[en]» Джоэл Коэн, Ітан Коэн  ,   2013
12 «Задыяк[en]» Дэвід Фінчэр   2007
13 «Дзіця чалавечае» Альфонса Куарон  ,   2006
14 «Акт забойства[en]» Джошуа Опенхаймер[en]  ,  ,   2012
15 «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні» Крысціян Мунджыў   2007
16 «Святыя маторы[en]» Леос Каракс[en]  ,   2012
17 «Лабірынт фаўна» Гільерма дэль Тора  ,   2006
18 «Белая стужка» Міхаэль Ханэке  ,  ,  ,   2009
19 «Шалёны Макс: Дарога лютасці[en]» Джордж Мілер[en]   2015
20 «Сінекдаха, Нью-Ёрк[en]» Чарлі Каўфман[en]   2008
21 «Гатэль „Гранд Будапешт“» Уэс Андэрсан   2014
22 «Цяжкасці перакладу» Сафія Копала   2003
23 «Схаванае» Міхаэль Ханэке  ,  ,  ,   2005
24 «Майстар[en]» Пол Томас Андэрсан   2012
25 «Памятай[en]» Крыстафер Нолан   2001
26 «25-я гадзіна[en]» Спайк Лі[en]   2002
27 «Сацыяльная сетка[en]» Дэвід Фінчэр   2010
28 «Пагавары з ёй» Педра Альмадовар   2002
29 «ВАЛЛ-І» Эндру Стэнтан   2008
30 «Олдбой[en]» Пак Чхан Ук[en]   2003
31 «Маргарэт[en]» Кенет Лонерган[en]   2011
32 «Жыццё іншых» Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк[en]   2006
33 «Цёмны рыцар» Крыстафер Нолан   2008
34 «Сын Саула» Ласла Немеш[en]   2015
35 «Крадзецца тыгр, тоіцца цмок[en]» Энг Лі  ,  ,  ,   2000
36 «Тамбукту[en]» Абдэрахман Сісака[en]  ,   2014
37 «Дзядзька Бунмі, які памятае свае мінулыя жыцці[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en]   2010
38 «Горад Бога[en]» Фернанду Мейрэліш[en], Каця Лунд[en]   2002
39 «Новы Свет» Тэрэнс Малік   2005
40 «Гарбатая гара[en]» Энг Лі   2005
41 «Галаваломка» Піт Доктэр[en]   2015
42 «Каханне» Міхаэль Ханэке  ,  ,   2012
43 «Меланхолія[en]» Ларс фон Трыер  ,  ,  ,   2011
44 «12 гадоў рабства» Стыў Мак-Куін[en]  ,   2013
45 «Жыццё Адэль[en]» Абдэлатыф Кешыш[en]  ,  ,   2013
46 «Завераная копія[en]» Абас Кіярастамі   2010
47 «Левіяфан[en]» Андрэй Звягінцаў   2014
48 «Бруклін[en]» Джон Краўлі[en]  ,  ,   2015
49 «Бывай, мова[en]» Жан-Люк Гадар  ,   2014
50 «Забойца Не Іньнян[en]» Хоу Сяасянь[en]  ,  ,   2015
51 «Пачатак» Крыстафер Нолан  ,   2010
52 «Пачвара[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en]   2004
53 «Мулен Руж!» Баз Лурман[en]   2001
54 «Аднойчы ў Анатоліі[en]» Нуры Більге Джэйлан   2011
55 «Іда» Павел Паўлікоўскі  ,  ,  ,   2013
56 «Гармоніі Веркмейстэра[en]» Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en]   2000
57 «Трыццаць хвілін пасля поўначы[en]» Кэтрын Бігелоу   2012
58 «Мулаадэ — магічная ахова[en]» Усман Сембен[en]  ,  ,  ,  ,   2004
59 «Гісторыя гвалту[en]» Дэвід Кроненберг   2005
60 «Святло стагоддзя[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en]   2006
61 «Пабудзь у маёй скуры[en]» Джонатан Глейзер  ,  ,   2013
62 «Бясслаўныя вырадкі» Квенцін Таранціна  ,   2009
63 «Турынскі конь[en]» Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en]   2011
64 «Вялікая прыгажосць» Паала Сарэнціна  ,   2013
65 «Акварыум[en]» Андрэа Арнольд   2009
66 «Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» Кім Кі Дук  ,   2003
67 «Уладар буры[en]» Кэтрын Бігелоу   2008
68 «Сямейства Тэнэнбаўм[en]» Уэс Андэрсан   2001
69 «Кэрал[en]» Тод Хейнс[en]  ,   2015
70 «Гісторыі, што мы апавядаем[en]» Сара Полі[en]   2012
71 «Табу[en]» Мігел Гомеш[en]  ,  ,  ,   2012
72 «Выжывуць толькі закаханыя[en]» Джым Джармуш  ,   2013
73 «Перад захадам[en]» Рычард Лінклейтэр   2004
74 «Адвязныя канікулы[en]» Хармані Карын[en]   2012
75 «Прыроджаная загана[en]» Пол Томас Андэрсан   2014
76 «Догвіль[en]» Ларс фон Трыер  ,  ,  ,   2003
77 «Скафандр і матылёк» Джуліян Шнабель[en]  ,   2007
78 «Воўк з Уол-стрыт[en]» Марцін Скарсэзэ   2013
79 «Амаль знакаміты[en]» Кэмеран Кроу[en]   2000
80 «Вяртанне» Андрэй Звягінцаў   2003
81 «Сорам[en]» Стыў Мак-Куін[en]   2011
82 «Сур’ёзны чалавек[en]» Джоэл Коэн, Ітан Коэн   2009
83 «Штучны розум» Стывен Спілберг   2001
84 «Яна[en]» Спайк Джонз   2013
85 «Прарок[en]» Жак Адзіяр  ,   2009
86 «Далёка ад раю[en]» Тод Хейнс[en]   2002
87 «Неверагодны лёс Амэлі Пулен» Жан-П’ер Жэнэ   2001
88 «У цэнтры ўвагі[en]» Том Мак-Карці[en]   2015
89 «Жанчына без галавы[en]» Лукрэсія Мартэль[en]   2008
90 «Піяніст» Раман Паланскі  ,  ,  ,   2002
91 «Таямніца ў іх вачах[en]» Хуан Хасэ Кампанэлья[en]   2009
92 «Як баязлівец Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса[en]» Эндру Домінік[en]   2007
93 «Рататуй» Брэд Бёрд[en]   2007
94 «Упусці мяне[en]» Томас Альфрэдсан[en]   2008
95 «Каралеўства ўзыходзячага месяца» Уэс Андэрсан   2012
96 «У пошуках Нэма» Эндру Стэнтан   2003
97 «Белы матэрыял[en]» Клер Дэні[en]   2009
98 «Дзесяць[en]» Абас Кіярастамі   2002
99 «Збіральнікі і збіральніца[en]» Аньес Варда   2000
100 «Карлас[en]» Аліўе Асаяс[en]  ,   2010
«Рэквіем па мары[en]» Дарэн Аранофскі[en]   2000
«Тоні Эрдман» Марэн Адэ  ,   2016

Крыніцы правіць

  1. Chris Cabin. BBC Releases Its List of the 100 Best Movies of the 21st Century (англ.). Сайт «Collider[en]» (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
  2. Richard Lawson. Are These the 100 Best Movies of the 21st Century? (англ.). Сайт «Vanity Fair[en]» (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
  3. Vikram Murthi. The 100 Greatest Films of the 21st Century: BBC Polls Critics From Around The Globe (англ.). Сайт «IndieWire[en]» (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
  4. The 21st Century’s 100 greatest films (англ.). Сайт «BBC». Праверана 16 лютага 2023.
  5. The 21st Century’s 100 greatest films: Who voted? (англ.). Сайт «BBC». Праверана 16 лютага 2023.

Спасылкі правіць