118-ы ахоўны паліцэйскі батальён

118-ы ахоўны паліцэйскі батальён (SchutzmannschaftsBtl 118) — падраздзяленне нямецкай дапаможнай «ахоўнай паліцыі» (Schutzpolizei), сфарміраванае ў ліпені 1942 года ў Кіеве на аснове адной з рот 115-га ахоўнага паліцэйскага батальёна, раней сфарміраванага з ваеннапалонных Чырвонай Арміі. Налічваў каля 500 байцоў, падзеленых паміж 3 ротамі, кожная рота — на 3 узводы, кожны ўзвод складаўся з некалькіх аддзяленняў па 10-13 чалавек.

У канцы 1942 года пераведзены ў Мінск, пасля ў Плешчаніцы. З вясны 1943 года да савецкага наступлення вясной 1944 года знаходзіўся ў польскай вёсцы Эві. У ліпені 1944 года перакінуты ў Францыю, уведзены ў склад 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС (2-й рускай) (30.Waffen-Grenadier-Division der SS (russische Nr. 2)). У баях супраць французскіх партызан новае падраздзяленне ўдзелу не брала, дэзерціравала ў поўным складзе. Пасля вайны некаторыя з байцоў працягвалі службу ў французскім Замежным легіёне.

Частка 118-га батальёна пад камандаваннем начальніка штаба батальёна Рыгора Васюры 22 сакавіка 1943 года, разам з нямецкім зондэр-злучэннем СС «Дырлевангер» (SS-Sonderregiment «Dirlewanger»), узяла ўдзел у масавым забойстве жыхароў беларускай вёскі Хатынь.

Некаторыя байцы 118-га батальёна былі звязаныя з АУН — Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў Андрэя Мельніка, іх можна назваць «мельнікаўцамі», але не «бандэраўцамі».[1]

Зноскі